Андрэй Расінскі. Кадры

«Мара Касандры»

poster Мара Касандры (Cassandra's Dream)
Вялікабрытанія – ЗША, 2007, каляровы, 108 хв.
Рэжысэр: Вудзі Алэн
Ролі выконваюць: Эван МакГрэгар, Колін Фарэл, Том Ўілкінсан, Сэлі Гоўкінз, Эшлі Мадэкўе, Гэйлі Атўэл, Клэр Хігінз, Джон Бэнфілд
Жанр: Драма
Адзнака: 7 (з 10)

У двух братоў – картачнага гульца і бізнэсмэна-пачаткоўніка – сур’ёзныя фінансавыя праблемы. Па дапамогу героі зьвяртаюцца да свайго дзядзі. Дзядзя згодны дапамагчы сваякам, але за гэта патрабуе забіць чалавека, які яму замінае…

У сваёй новай лёнданскай стужцы амэрыканскі камэдыёграф Вудзі Алэн працягвае трагедыйную праблематыку, распачатую “Матч Пойнтам”. Героі падштурхоўваюцца да забойства, пакутуюць (ці не пакутуюць) ад сумленьня, караюцца (ці не караюцца) лёсам.

“Мара Касандры” – гэта Дастаеўскі, пастаўлены ў форме камэрнай лёнданскай драмы. Абмежаваная колькасьць герояў, насычаныя дыялёгі, псыхалягічная глыбіня. Азартны Колін Фарэл – Гулец, Раскольнікаў і Ідыёт у адной асобе; стрымана-дзелавіты брат Эван МакГрэкар, эгаістычны дзядзя Том Ўілкінсан з кароннай фразай “у вас няма выбару”.

Выбар заўжды ёсьць.

70-гадовы Алэн у трагедыйна-лёгкай драме, здольнай праняць сучасную публіку, задаецца фундамэнтальнымі пытаньнямі: “Ці ёсьць Бог, калі чалавек зьдзяйсьняе злачынствы? Дзе – Божае пакараньне і Божая міласэрнасьць?”

“Мы парушылі Запаведзі! Так нельга было паступаць!” – крычыць герой Коліна Фарэла.

Фінал стужкі шакуе сваёй антычнай няўмольнасьцю. Але на працягу карціны гучалі сьведчаньні, якія сытыя спажывецкія нэапаганцы імкнуцца не заўважаць.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць