Эканоміка55

Мядзведзеў: Расія пралангіруе дзяржкрэдыт для Беларусі

фота з фэйсбука Дзмітрыя Мядзведзева

Расія пралангіруе дзяржаўны крэдыт для Беларусі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў сёння на пасяджэнні ўрада.

«Яшчэ адно фінансавае пытанне, яно тычыцца дзяржаўнага фінансавага крэдыту для Рэспублікі Беларусь. Мы дамаўляліся, што дапаможам ім у гэтай няпростай сітуацыі, па сутнасці, правядзем пралангацыю існуючых крэдытных абавязацельстваў», — сказаў ён.

Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што мы партнёрам нашым дапамагалі і надалей будзем дапамагаць.

«Натуральна, гэта заснавана на нашым разуменні партнёрскіх адносін: мы партнёрам нашым дапамагалі і надалей будзем дапамагаць, зробім гэта. Але нашы беларускія сябры таксама павінны аператыўна здымаць праблемы, якія перыядычна ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы, і гэта трэба рабіць аператыўна», — падкрэсліў расійскі прэм'ер.

Дзмітрый Мядзведзеў даручыў першаму віцэ-прэм'еру Ігару Шувалаву «стэлефанавацца з беларускімі партнёрамі». «Яшчэ раз звярніце іх увагу на неабходнасць вырашаць розныя пытанні, звязаныя з нашым супрацоўніцтвам», - сказаў ён.

Рашэнне даць Беларусі дадатковыя пазыковыя сродкі было прынята расійскім кіраўніцтвам у канцы 2013 года. Паведамлялася, што агульны аб'ём дапамогі складзе каля 2 млрд даляраў, з якіх 450 млн. — дзяржаўны крэдыт пад 4% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Пра магчымасць пралангацыі выдзеленых Беларусі 450 млн даляраў у чэрвені 2014 заяўляў кіраўнік расійскага «Банка ВТБ» Андрэй Косцін.

***

Lenta.ru дадае, што ў 2015 годзе Беларусь плануе выплаціць па знешніх даўгах больш за 4 мільярдаў даляраў. Усяго Мінск вінны крэдыторам каля 40 мільярдаў даляраў. У 2014 годзе ўрад Расіі даручыў Мінфіну даць Мінску 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»29

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць