Улада22

Нямецкі батальён пераходзіць пад камандаванне палякаў 

Нямецкая армія адпраўляе адзін са сваіх батальёнаў — каля 600 жаўнераў — пад польскае камандаванне, імкліва падвышаючы інтэграцыю з суседам у ваеннай сферы на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны, піша агенцтва Reuters

Нямецкія жаўнеры ў Афганістане. Фота Reuters.

Адначасова адзін польскі батальён патрапіць пад нямецкі кантроль, што мусіць значна палепшыць узаемаразуменне і ўзаемадзеянне польскіх і нямецкіх войскаў у выпадку патрэбы змагацца супраць агульнага ворага.

Пакуль невядома, якія канкрэтна баявыя адзінкі будуць удзельнічаць у гэтым працэсе, кажа генерал-лейтэнант Бруна Касдорф, інспектар наземных войскаў Нямеччыны.

«Нямецкі камандзір батальёна будзе атрымліваць загады польскага камандзіра брыгады і наадварот», — дадаў ён, адзначаючы, што «абмен батальёнамі» будзе працяглай з'явай. Звычайна такое адбывалася толькі на кароткі перыяд сумесных вучэнняў.

Адзіным загадам польскага камандзіра, якому можа не падпарадкавацца немец, будзе загад на атаку іншай краіны, бо для гэтага мусіць быць санкцыя нямецкага парламента, сказаў Касдорф, перадае сайт wiadomosci.onet.pl.

«Цяпер у нас цесныя стасункі з нашымі французскімі суседзямі, добрая сувязь з галандцамі і добрыя адносіны з Польшчай… Аднак мы хочам надаць ім новую якасць», — кажа Касдорф.

У верасні НАТА вырашыла стварыць групоўку войскаў хуткага рэагавання і зрабіць запасы цяжкага рыштунку і зброі ва ўсходнееўрапейскіх краінах, каб можна было вельмі хутка перакінуць туды вайскоўцаў і ўзброіць іх.

Каля 5200 нямецкіх жаўнераў будуць трэніравацца ў гэтым годзе на тэрыторыі ўсходнееўрапейскіх краін НАТА — гэта рэкордная колькасць нямецкіх войскаў у рэгіёне з часоў аб'яднання Нямеччыны, а магчыма і з часоў Другой сусветнай вайны.

«Гэта трэба разглядаць у кантэксце сучаснай сітуацыі ў рэгіёне», — сказаў генерал Касдорф

Каментары2

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры36

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць