Спорт1414

16-гадовы футбаліст з Баранавічаў, які перайшоў у іспанскую лігу: «Гэта крута!»

Яшчэ адзін беларускі футбаліст нядаўна папоўніў шэрагі замежнай каманды — гэта 16-гадовы ўраджэнец Баранавічаў Міраслаў Хлебасолаў, якога угледзелі агенты іспанскага «Левантэ». Хлопец з дзяцінства гуляе ў футбол і паходзіць з сапраўды спартовай сям'і: ягоны бацька — дырэктар ФК Баранавічы, а брат таксама футбаліст.

«Наша Ніва» пагутарыла з маладым талентам. Аднак Міраслаў адразу папярэдзіў, што толькі ўчора прыляцеў з першых збораў, якія цягнуліся месяц, таму шмат расказаць ён не можа: маўляў, у некаторых пытаннях яшчэ няма пэўнасці і лепш пагаварыць аб гэтым праз некаторы час.

«Я зараз візу новую зраблю і зноў паеду ў Іспанію, — распавёў Міраслаў. — У Баранавічы прыехаў ненадоўга — паспею хіба што з сябрамі пабачыцца. А што да «Левантэ», то гуляць за асноўны склад я яшчэ не магу, бо мне толькі 16 гадоў, таму буду ў «фарме» да паўналецця. Можна сказаць так: гэты час я буду вучыцца гуляць на пазіцыі нападніка так, каб адпавядаць узроўню іспанскай лігі».

Па словах падлетка, у Іспаніі яго ўсё задавальняе, а найгалоўнейшая праблема — гэта мова.

«Я па-іспанску не вельмі гавару, дакладней — амаль зусім не гавару, — прызнаўся Міраслаў, — аднак я мушу вывучыць іспанскую, зрэшты, як мне падаецца, яна не вельмі цяжкая».

Хлопец таксама падкрэсліў, што грошы ён будзе атрымліваць невялікія.

«Колькі дакладна мне будуць плаціць, я не ведаю яшчэ, але казаць аб тысячах не выпадае, — расказаў Міраслаў, — бо, кажу яшчэ раз, у самой лізе я праз узрост гуляць яшчэ не магу. Што датычыць жытла, то таксама я яшчэ дакладне не ведаю, дзе мяне паселяць. Можа гэта будзе гатэль, ці яшчэ што, без даху на галавою не застануся дакладна, там усё сур'ёзна».

Аб сваіх першых уражаннях ад іспанскай каманды юнак расказаў сцісла, але не хаваючы захаплення.

«Чэмпіянат Іспаніі — гэта чэмпіянат Іспаніі. Якія яшчэ патрэбны словы? Гэта нават не расійская ліга, куды я раней прагнуў патрапіць. Асабліва мне падабаецца тое, што мы тут трэніруемся ўсе разам — і «дзеці» і «дарослыя». Рэальныя іспанскія зоркі могуць прыйсці да нас у раздзявалку, папіць з намі кавы, пагутарыць, падказаць штосьці. Гэта вельмі крута!» — канстатаваў Міраслаў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі2

Расія ўдарыла авіябомбамі па Краматорску і Запарожжы, ужо 17 загінулых7

Наталля Дуліна публічна адказала на паклёп з боку другой палітзняволенай, Галіны Дзербыш12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць