Свет1414

Цырымонія развітання з Барысам Нямцовым скончылася пад воклічы «Расія без Пуціна»

У Маскве сканчаецца цырымонія развітання з палітыкам Барысам Нямцовым, забітым у ноч на 28 лютага ў цэнтры расійскай сталіцы.

У Маскве завяршылася цырымонія развітання з палітыкам Барысам Нямцовым. Нягледзячы на тое, што тысячы людзей не паспелі падысці да труны, цырымонію вырашылі не працягваць.

фота Георгія Албурава, meduza.io

Вяртаючыся да метро, людзі скандавалі «Расія будзе свабоднай», «Расія без Пуціна» і іншыя лозунгі, паведамляе meduza.io.

У ліку тых, хто прыйшоў развітацца з загінулым — жонка і дачка першага расійскага прэзідэнта Барыса Ельцына, Наіна Ельцына і Таццяна Юмашава, палітыкі, бізнесмены, грамадскія дзеячы — Ірына Хакамада, Мікіта Белых, Грыгорый Яўлінскі, Уладзімір Рыжкоў, Генры Рэзнік, Міхаіл Прохараў, Міхаіл Абызаў ды інш.

Людзі перадавалі кветкі з рук у рукі, каб паспець ускласці іх. Павел Шарамет, які вёў цырымонію, ужо выйшаў з Сахараўскага цэнтра. Да будынка пад'ехаў катафалк, куды пагрузіць труну з целам палітыка, каб адвезці на Траякураўскія могілкі.

***

10:30

Труна з целам палітыка пастаўлена ў адным з залаў Сахараўскага цэнтра. Сама зала ўпрыгожана фатаграфіямі Нямцова.

Каля труны стаяць члены сям'і нябожчыка, у тым ліку яго маці і дзеці.

Reuters.com

Людзі стаяць у вялікай чарзе, tvrain.ru

На пахаванне прыйшлі сотні людзей, прыехаў пасол ЗША Тэфт. 

Мама Барыса Нямцова, Дзіна Эйдман, itar-tass.com

У Сахараўскі цэнтр прыйшоў Уладзімір Лукін, былы ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі. Прыбыў мэр Рыгі Ніл Ушакоў і Джон Мейджар — былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Разам з тым, не пусцілі ў Маскву старшыню сената Польшчы Богдана Барусевіча і дэпутата ЕП ад Латвіі Сандру Калніеце.

10:35

Сяргей Кірыенка, былы кіраўнік урада Расіі, зараз — кіраўнік дзяржкарпарацыі «Расатам», сказаў: «Безумоўна, ён — гістарычная асоба, многае зрабіў для краіны. Ён быў шчырым, сумленным чалавекам, які заўсёды верыў у тое, у што верыў. Ён мог падманвацца, яго маглі падманваць. Ён — рамантык ў палітыцы».

10:40

Міхаіл Касьянаў (старшыня ўрада Расіі ў 2000-2004 гг.) заявіў: «Ён стаў ворагам для многіх, бо ён нёс праўду. А праўда многім не па душы, яна ім не падабаецца. Барыс быў найбольш яркім прадстаўніком расійскай апазіцыі, лідарам расійскай апазіцыі».

«Гэтая атмасфера нянавісці, якая акружае нас, і паслужыла спускавым кручком гэтага забойства», — сказаў Пётр Авен, старшыня савета дырэктараў банкаўскай групы «Альфа-Банк».

10:55

Пасол ЕС у Расіі Вігаўдас Ушацкас развітаўся ад сябе, усіх еўрапейскіх паслоў і «тых, каго не пусцілі развітацца ў Расію».

«Сёння мы развітваемся з Барысам Нямцовым, яркім палітыкам і патрыётам Расіі, сябрам Еўрапейскага Саюза. Ён адстойваў праўду шчыра і горача, верачы ў тое, што без праўды няма будучыні. Барыс увасабляў і абараняў тыя каштоўнасці, якія мы падзялялі: вера ў сілу грамадзянскай супольнасці, неабходнасць падсправаздачнасці улады. Барыс — асоба вялізнага маштабу», — сказаў Ушацкас.

Пасол ЗША Тэфт сказаў: «Я прыйшоў ад імя Абамы, Керы і многіх амерыканцаў, якія таксама смуткуюць».

Мама Барыса Нямцова Дзіна Эйдман, EPA
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, tvrain.ru

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка10

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць