Музыка1212

Трэцяя дзяржаўная мова: як Ваўкавыскі райвыканкам запрашае на «Без Білета»

На пошту рэдакцыі «Нашай Нівы» прыйшоў дакумент пад назвай «О пропаганде деятельности белорусских исполнителей».

Пасля рэферэндуму 1995 года ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская. Праўда, часта выкарыстоўваецца наменклатурная мова. Яна знешне падобная да рускай, але ўтрымлівае звароты, зусім нязвыклыя для сучаснай мовы ўсходняга суседа.

Гэтая мова ўспрымаецца арганічна ў розных кантэкстах. Але адносна папулярнага рок-гурту «Без Білета» гучыць крыху сюррэалістычна. Асабліва з улікам таго, што гурт выступіць 14 лютага — на Дзень усіх закаханых.

Канцэрт «Без Білета» з праграмай «Зорка» ў 2012 годзе. Фота: Алена Хацкевіч, Ultra-Music

Ваўкавыскі райвыканкам паведамляе, што «на основании письма заместителя генерального директора по идеологической работе МКСМ «Минск-арена»» і «в соответствии с рекомендациями Комитета государственного контроля» канцэрт рокераў «Без Білета» будзе ладзіцца на «Мінск-Арэне».

Можа адны музыкі думаюць, што граюць дзеля публікі, а іншыя — дзеля грошаў, але «Без Білета» зладзілі выступ «с целью пропаганды деятельности белорусских исполнителей».

«Лай-лай-лай-лай-лай, мая краіна Беларусь», — дзяржкантроль рэкамендуе, хай прапагандуюць.

Проста прыйсці на канцэрт — панура. Лепей «бесплатная экскурсионная программа в МКСК «Минск-арена» по предварительной заявке». І не забыць галоўнае — «в холлах комплекса к услугам посетителей будут предложены холодные и горячие закуски, чай и кофе».

Гурт «Без Білета», верагодна, радуецца магчымасці наведаць бясплатную экскурсію на Мінск-Арэну. Фота з сайта bezbileta.net

Гэта не жарты — «2015 год объявлен Годом молодёжи»! А раз на «Без Білета» хутчэй пойдзе моладзь, то «данное мероприятие может составить хорошее дополнение к республиканским тематическим проектам».

Абдымашкі ў цёплым натоўпе, сэлфі з Віталям Артыстам, а пад галоўныя хіты глядзіш і стэйдж-дайвінг — «зрители смогут весело и содержательно провести свободное время». Такая рамантыка.

«Дзень безбілетніка» ў 2009 годзе. Фота з сайта bezbileta.net

Што рабіць, калі нягледзячы на бясплатную экскурсію і халодныя ды гарачыя закускі Мінск-Арэна недабярэ слухачоў?

Кіраўнікам прадпрыемстваў па спісе рэкамендуецца «провести соответствующую работу по привлечению молодёжи на данный концерт».

Што будзе з тымі, у каго ў калектыве не знайдзецца рамантыкаў, якія захочуць «содержательно провести свободное время», не ўдакладняецца. Быць можа, загадаюць выхоўваць у падначаленых цёплыя пачуцці і патрыятызм.

На сайце «Без білета» можна параўнаць мову райвыканкама з мовай гурту. Чыя больш адпавядае Дню ўсіх закаханых?

Каментары12

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня4

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня4

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць