Меркаванні55

Каляндар «Родны край» на 2015 год выкарыстаў астранамічныя дадзеныя для Масквы, а не Мінска

Ад першага выдання календара «Родны край» штогод набываю яго для штодзённага карыстання. Мяне, рыбака, найбольш цікавяць астранамічныя дадзеныя: усход і захад сонца, даўжыня дня, фазы месяца. Таксама цікавяць звесткі пра знакамітых беларусаў, гістарычныя падзеі. Паклаўшы на стол каляндар на 2015 год, звярнуў увагу на заўважную розніцу ў даўжыні дня напрыканцы мінулага 2014 года і пачатку новага 2015-га.

І нарэшце ў гэтым разабраўся — у календары «Родны край»на 2015 год дзень пазначаны карацейшым на 16 хвілінаў, чым на гэтую дату ў календары на 2013 год.

Закралася падазрэнне: калі жывём па «маскоўскім часе», дык ці не падсунулі нам і маскоўскую астраномію. Пайшоў у кнігарню, паглядзеў гэтую інфармацыю на календарах, якія выдадзены ў Расіі і ў календары «Родны край». Так і ёсць, астранамічныя дадзеныя (усход і захад сонца і даўжыня дня) супадаюць дакладна. Прытым у расійскіх календарах адзначана, што гэтая інфармацыя для Масквы, нават указаны геаграфічныя каардынаты расійскай сталіцы. Але мы ж далёка ад Масквы жывём!

Дарэчы, у рускамоўных «жаночых» календарах беларускага выдання астранамічныя дадзеныя для Мінска супадаюць з дадзенымі календароў «Родны край» ранейшых гадоў выдання, гэта значыць, яны сапраўдныя. У добра напісанай прадмове да календара чытаецца шчыры беларускі патрыятызм. А астранамічныя звесткі — прыкры ляп рэдактара-ўкладальніка календара Сідаравай Л.У. і кіраўніцтва выдавецтва «Беларусь».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць