Надвор'е

У гульню ўступае Атлантыка: пахмурна, ветрана і мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 11 снежня, месцамі па краіне, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным снег, мокры снег. У асобных раёнах — туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца, па паўднёвым усходзе наліпанне мокрага снегу. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 7°С, пры праясненнях -8..- 9°С, максімальная днём -5.. + 1°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У наступныя двое сутак тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы і паветраных мас атлантычнага паходжання, таму чакаецца няўстойлівае пахмурнае і ветранае надвор'е.

12 снежня ў пятніцу часам мокры снег, па захадзе з дажджом. Месцамі наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па захадзе моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы -5..+ 1, днём -2..+3.

13 снежня ў суботу часам ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу -4.. + 2, днём -1.. + 5.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць