Афіша

Карнавал на Каляды

Як і шмат стагодзьдзяў раней Каляды будуць сустракаць з музыкай, тэатрам, танцамі, гумарам і рытуальным сьмехам. 25 сьнежня ў клюбе Step адбудзецца Калядны фэст. Арганізатар фэсту, лідэр гурта «Стары Ольса» Зьміцер Сасноўскі: «Задача кожнага музыкі паказаць характэрную для Калядаў барацьбу хаосу і парадку».

Паводле карнавальнай традыцыі, якую культывавалі на Каляды ў беларускіх гарадах, у адным катле будуць завараны абрадавы фальклёр, сярэднявечныя танцы, вулічны тэатар і замкавая музыка. Статуі мітычных істотаў на сцэне, даўнія строі, маскі тацораў і музыкаў створаць настрой апантанай весялосьці!

Сцэнар фэсту насычаны навінамі. Упершыню выступіць музычны склад тэатра «Яварына». «Ліцьвінскі хмель» прапануе новазасвоеныя сярэднявечныя танцы. «СтараЛітва» напісала некалькі кампазыцыяў на старабеларускія вершы і выканае іх у выглядзе шаманскіх заклінаньняў. «Келіх кола» і «Рада» выступяць з фальклёрнай каляднай праграмай. «Стары Ольса» выканае падрыхтаваныя адмыслова да Калядаў творы з «Полацкага сшытку». Тestamentum Terrae пазнаёміць з творамі нядаўна запісанага дыску і новаразыгранымі кампазыцыямі. «ЛітвінТроль» выступіць з новым гітарыстам і ўпершыню вынесе на суд грамадзкасьці некалькі новых песьняў, які зараз гурт запісвае ў студыі.

Задача кожнага музыкі паказаць характэрную для Калядаў барацьбу хаосу і парадку. Адпаведная задача і ў танцавальных гуртоў «Яварына» і «Гістрыён», якія будуць пэрыядычна пераводзіць публіку з хаосу ва ўпарадкаваныя танцы і наадварот. Арганізатары чакаюць такіх жа асэнсавана‑хаатычных паводзінаў і ад наведвальнікаў!

Калядны фэст пачнецца а 18‑й гадзіне 25 сьнежня ў клюбе Step (вул. Прытыцкага, 62

; ст. мэтро «Кунцаўшчына»). Квіткі на ўваходзе. Замова квіткоў: (029) 649‑08‑88 (Віталь).

Зьміцер Сасноўскі, Тузін Гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі10

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным30

У Афрыцы збілі расійскі верталёт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць