Свет1010

У Екацярынбургу кіроўца джыпа расстраляў вучонага за заўвагу аб паркоўцы

30 кастрычніка ў расійскім горадзе Екацярынбургу бізнэсовец з Дагестана з траўматычнага пісталета забіў навуковага супрацоўніка Расійскай Акадэміі навук. Навуковец са сваім калегам зрабілі яму заўвагу аб паркоўцы ягонага аўтамабіля.

Дагестанец паставіў свой люксовы Land Cruiser на аўтобусным прыпынку і пайшоў у краму. Калі ён вярнуўся, то супрацоўнікі Інстытута хіміі цвёрдага цела Уральскага аддзялення РАН Алег Шапаткоўскі і Уладзімір Кузняцоў пачалі выказваць яму свае прэтэнзіі з нагоды парушэнняў правілаў паркоўкі. На вачах у шматлікіх людзей кіроўца пачаў збіваць апанентаў. Пасля дастаў траўматычны пісталет і адкрыў агонь.

Адна з куль трапіла ў галаву Шапаткоўскаму. Пасля гэтага нападнік сеў у машыну і ўцёк з месца злачынства. Вучоны быў шпіталізаваны і дзесяць дзён знаходзіўся ў рэанімацыі, пасля чаго памёр ад атрыманай траўмы.

«Мне 51 год, Алегу Паўлавічу было 56. Ніхто з нас не крычаў, не лаяўся, не накідваўся на яго. Незразумела, чаму ён пачаў страляць. На роўным, фактычна, месцы», — распавёў калега загінулага Уладзімір Кузняцоў.

Забойцам аказаўся 35-гадовы Рашыд Гаджыеў — уладальнік адразу дзвюх будаўнічых кампаній Екацярынбурга.

Справай займаецца Следчы камітэт Расіі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць