Грамадства66

З «чорнага спісу» ЕС выключаныя Пефціеў, Тарнаўскі, Орда

На сайце Афіцыйнага часопіса Еўрасаюза апублікаваны спіс беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў, якія выключаны з «чорнага спісу» санкцый ЕС. 

Са спісу выключаныя шэраг чыноўнікаў і суддзяў, а таксама рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Мечыслаў Часноўскі, грамадскі дзеяч Сяргей Касцян, журналіст Аляксей Міхальчанка, бізнэсмены Уладзімір Пефціеў і Анатоль Тарнаўскі, новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда,

суддзі Аксана Рэлява, Святлана Акуліч, Аляксандр Хадановіч, Ігар Крот, Іна Шэйко, Алена Ціцянкова, Дзмітрый Юферыцын, Дзмітрый Аляксандраў (суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда);

Сяргей Гардзіенка (намеснік рэдактара газеты «Советская Белоруссія»), Аляксей Гусеў (былы першы намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі), Аляксандр Каляда, Надзея Кісялёва (былыя члены ЦВК); Вячаслаў Крукоўскі (былы кіраўнік Віцебскай абласной выбарчай камісіі);

Пётр Кухарчык (былы рэктар Беларускага педагагічнага універсітэта, памёр); Эдуард Падаляк (намеснік старшыні асацыяцыі па інфармацыйных пытаннях і сацыяльным партнёрстве); Мікалай Стош (былы кіраўнік Гомельскай абласной выбарчай камісіі);  Аляксандр Таранда (намеснік рэдактара газеты «СБ»); Галіна Тарапецкая (намеснік рэдактара газеты «СБ»).

Зняты таксама санкцыі з прадпрыемстваў «БТ Тэлекамунікацыі» (кантралюе Пефціеў), «Нафтахімтрэйдынг», «Трайплфарм», «Трайпл-Велес» (кантралюе Юрый Чыж), «Юнівест-М»; «Юніс-Ойл», «Юнівестбудінвест» (Анатоля Тэрнаўскага).

***

30 кастрычніка Рада Еўрапейскага саюза на год працягнула санкцыі ў дачыненні да Беларусі, да 31 кастрычніка 2015. Санкцыі былі «прадоўжаныя і абноўленыя». Працяг санкцый ЕС звязвае з тым, што «не ўсе палітычныя вязні былі вызваленыя і рэабілітаваныя», а сітуацыя з правамі чалавека, вяршэнствам закона і дэмакратычных прынцыпаў «істотна не палепшылася».

У «чорны спіс» ўваходзяць кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго сыны — Віктар і Дзмітрый, міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, старшыня КДБ Валерый Вакульчык, кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян і іншыя прадстаўнікі беларускай улады.

Гэты «спіс» быў сфармаваны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў сувязі са «шматлікімі парушэннямі правоў чалавека». «Чорны спіс» быў пашыраны пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў снежні 2010 года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць