Грамадства1515

Беларусы ўсё менш чытаюць па-беларуску, 70% не ведае ніводнага сучаснага пісьменніка

Сёння ў Мінску прадстаўнікі беларускай літаратуры разам з дзяржаўным інстытутам адукацыі абмяркоўвалі і шукалі шляхі вырашэння праблемы нізкай культуры чытання беларусаў і незацікаўленасці беларускай літаратурай.

Гэта той рэдкі выпадак, калі два бакі барыкад аб'ядналіся для вырашэння агульнай праблемы. 

Круглы стол прайшоў па выніках аксіяметрычных даследванняў «Новак» па замове ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Было апытана 1000 рэспандэнтаў розных узростаў і з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Па выніках апытання агульная карціна культуры чытання беларусаў выклікае сур’ёзную занепакоенасць.

Нягледзячы на тое, што агулам беларусы пачалі чытаць больш, значна знізілась колькасць людзей, якія чытаюць на беларускай мове. Калі ў 2011 годзе іх было каля 14%, у 2014 колькасць знізілася да 5%. 70% беларусаў не ведае ніводнага сучаснага беларускага пісьменніка.

Што тычыцца выбару замежных аўтараў, то тут лідзіруюць Пушкін і Данцова.

Пры гэтым беларусы лічаць, што асноўным фактарам фарміравання культуры чытання становіцца не сям’я і асяроддзе, а перадусім школа. Сітуацыя ў школе, дзе замежная мова мае больш гадзін за беларускую, вядома ўсім. Цікавы яшчэ той факт, што беларускамоўныя людзі чытаюць значна больш за рускамоўных.

Наяўнасць праблемы была прызнаная ўсімі, і ў выніку круглага стала былі сфарміраваныя прапановы, якія мусяць змяніць сітуацыю ў сферы літаратуры. Дзіўна і прыемна было бачыць каларытных жанчын з дзяржаўных устаноў, якія сур’ёзна і абдумана ставіліся да кожнага ўзнятага пытання. Па-дзяржаўнаму так, афіцыйна.

Агульнымі намаганнямі быў складзены зварот у Міністэрства культуры, адукацыі і інфармацыі Беларусі.

У ім прапаноўваецца павялічыць колькасць гадзін беларускай мовы і літаратуры ў школе. Пераглядзець школьныя і універсітэцкія праграмы і зрабіць іх больш актуальнымі і цікавымі для навучэнцаў-чытачоў. Гэта тычыцца і стварэння беларускамоўных садкоў і гімназій. Прапаноўваецца таксама задумацца пра стварэнне цалкам беларускамоўнай навучальнай установы. Не менш істотным з’яўляецца забеспячэнне пісьменнікам, незалежна ад сяброўства ў творчых арганізацыях, роўны доступ да правядзення сустрэч з чытачамі ў навучальных установах. І гэта толькі маленькая частка з агульнага спісу.

Сустрэча была карысная тым, што калі літаратары і прадстаўнікі культурнай сферы добра могуць фармаваць ідэі і прапановы, то дзяржаўны сектар паспяхова дапамагае разабрацца ва ўсіх юрыдычных і практычных момантах. Законы і бюракратыю яшчэ ніхто не адмяняў.

Самі ж беларусы, згодна з апытанкай, бачаць шляхі папулярызацыі беларускай літаратуры праз павелічэнне колькасці гадзін у навучальных установах і неабходнасці большай жанравай разнастайнасці твораў.

Што тычыцца рэкламы і інфармацыі, то на іх погляд, адказнасць за знаёмства чытачоў з нашымі пісьменнікамі ляжыць на нашых СМІ. 

Каментары15

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць