Спорт11

Беларуская тэнісная акадэмія адкрылася ў Мінску

Тэнісная акадэмія Беларусі ў бліжэйшым будучым можа стаць лепшай у свеце. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ), старшыня Савета дырэктараў ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» Аляксандр Шакуцін на прэзентацыі Нацыянальнай акадэміі тэніса.

Нацыянальная акадэмія тэніса размешчана ў новым корпусе Палаца тэніса, пабудаваным у 2014 годзе. У распараджэнні беларускіх тэнісістаў 8 крытых і 15 адкрытых кортаў з рознымі тыпамі пакрыцця, на якіх можна трэніравацца круглы год. Для забеспячэння трэніровачнага працэсу тут будзе створана тэнісная інфраструктура поўнага цыкла, якая ўключае ў сябе спецыялізаваны медыцынскі цэнтр, трэнажорныя залы, басейн, невялікую гасцініцу і крыясаўну для аднаўлення спартсменаў пасля гульняў і трэніровак. Таксама ў бліжэйшы час будзе прэзентаваны план будаўніцтва тэніснага цэнтра з грунтавым пакрыццём.

«Тэнісная акадэмія будзе адпавядаць усім стандартам, якія неабходны для паўнацэннай падрыхтоўкі спартсменаў», — сказаў Аляксандр Шакуцін.

Паводле слоў старшыні БТФ, каб атрымаць спартсменаў топ-узроўню неабходны мінімум тры ўмовы: наяўнасць тэнісных кортаў і трэнерскага складу, спецыяльнага абсталявання і медыцынскага суправаджэння.

«У хуткім часе мы сфарміруем камп'ютарную праграму, у якой будзе распісаны індывідуальны план кожнага спартсмена на дзень, тыдзень і месяц», — дадаў Аляксандр Шакуцін.

Трэба адзначыць, што ў бліжэйшым будучым у Мінску пачнецца будаўніцтва сямі тэнісных цэнтраў. Таксама вядуцца перагаворы аб будаўніцтве тэнісных школ у кожным абласным цэнтры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»29

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць