Андрэй Расінскі. Кадры

«Імгла» і «Бэавульф»

Сацыяльны шок і аголеная Анджэліна Джолі.

posterІМГЛА (Mist)
ЗША, 2007, каляровы, 127 хв.
Рэжысэр: Фрэнк Дарабонт
Ролі выконваюць: Томас Джэйн, Марсіа Гэй Гардэн, Натан Гэмбл, Алекса Давалас, Ўільям Сэдлер, Крыс Оўэн, Лоры Голдэн, Тобі Джонз
Жанр: Драматычная жудасная фантастыка паводле апавяданьня Стывэна Кінга і сцэнару Фрэнка Дарабонта
Мастацтва / Страх: 7,5 / 7

Пасьля буры на мястэчка спускаецца туман. А разам з туманам у горад прыходзяць жудасныя істоты. Невялічкая група людзей барыкадуецца ў супэрмаркеце…

Карцінаў пра нашэсьце гадаў на маленькія амэрыканскія гарадкі існуе незьлічоная колькасьць, дый Стывэну Кінгу рэдка шанцавала на добрыя экранізацыі. Але рэжысэр Фрэнк Дарабонт, творца “Зялёнай мілі” і "Уцёкаў за Шаўшэнку", пераўтварае звыклы сюжэт у замаскаванае сацыяльнае пасланьне.

Ізаляваная група – мадэль грамадзтва, а вусьціш высьвечвае чалавечую натуру. Зацятыя бойкі за аўтарытэт, рэлігійны фанатызм (рэй вядзе калярытная Марсія Гэй Гардзін). Небясьпека хаваецца ня столькі ў тумане, колькі ў позірках суайчыньнікаў, гатовых прынесьці ў ахвяру бліжняга. А нестандартны фінал стужкі – падкоп пад “суцяшальніцкі” жанр кашмараў (што не ўсім гледачам даспадобы) і падрыў амэрыканскае мары. Галоўная імгла – у сэрцы.

posterБЭАВУЛЬФ (Beowulf)
ЗША, 2007, каляровы, 115 хв.
Рэжысэр: Робэрт Зэмэкіс
Ролі выконваюць: Рэй Ўінстан, Энтані Гопкінз, Джон Малкавіч, Крысьпін Гловэр, Анджэліна Джолі
Жанр: Кампутарна-ігравы міт паводле аднайменнай легенды
Адзнака: за кінатвор 3, за рэкляму кампутарнай гульні 10

Землі караля Хродгара (Энтані Гопкінз) спусташаюцца тролем Грэндэлем (Крысьпін Гловэр). Герой Бэавульф (Рэй Ўінстан) прыходзіць на дапамогу каралю, але ў пачвары ёсьць яшчэ маці (Анджэліна Джолі)…

Робэрт Зэмэкіс пераўтварае актораў у кампутарныя лялькі. На целы актораў усталёўваліся датчыкі, рухі лічбаваліся – адылі атрымаліся віртуальныя макеты Джолі, Гопкінза, Малкавіча. Падобная тэхніка дазволіла стварыць цалкам міталягічны сьвет з быццам бы жывымі акторамі.

Бойка аголенага Бэавулфа з пачварай атрымала бы ў ігравым кіно жорсткае цэнзурнае абмежаваньне, што адсякло бы мэтавую аўдыторыю падлеткаў. Але выратоўваюць кампутарныя тэхналёгіі. А галоўная прынада фільму – аголеная Анджэліна Джолі ў ролі спакусьлівай дэманіцы.

Але гаварыць пра акторскае майстэртва – дый, увогуле, пра кіно не выпадае. Стужка Зэмэкіса – сама шыкоўны рэклямны ролік будучай кампутарнай гульні, што распрацоўнікамі й не хаваецца.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць