Гісторыя жыцця Ліліі Ананіч, якая тры гады была міністрам інфармацыі
Артыкул пра гісторыю жыцця Ліліі Ананіч быў апублікаваны ў «Нашай Ніве» ў ліпені 2014 года, адразу пасля яе прызначэння на пасаду міністра інфармацыі.
Адзначым, што публікацыя выклікала гнеў чыноўніцы.
У дзень яе адстаўкі нагадваем пра той рэзанансны артыкул.
* * *
Лілія Ананіч — гісторыя настаўніцкай дачкі з пушчанскага краю
У беларускім урадзе з'явілася яшчэ адна жанчынакіраўніца. 30 чэрвеня 2014 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў на пасадзе міністра інфармацыі Лілію Ананіч.
«Я вельмі спадзяюся, што вы ведаеце ўсе недахопы і паставіце міністэрства так, каб потым не было сорамна ні вам, ні краіне», — наказаў ёй кіраўнік дзяржавы.
«Памаўчым…», «Хіба бывае сорамна, калі смешна?», «Ды на гэтыя твары страшна глядзець! Што яны могуць змяніць у лепшы бок? Правільна, нічога. Толькі забароны, якія замінаюць жыць звычайным людзям», — вось тры самыя папулярныя каментары пад навіной аб прызначэнні Ананіч на апалітычным партале Onliner.by.
Гэта Ананіч падпісвала дакумент аб спыненні дзейнасці выдавецтва «Логвінаў» за выданне альбома «Прэс-фота Беларусі—2011», гэта яна выносіла папярэджанні незалежным СМІ, гэта яна апелявала да досведу Кітая, які ўвёў інтэрнэт-цэнзуру. Крэда новай міністаркі добра сфармуляванае ў фразе: «СМІ — гэта не чацвёртая ўлада, а партнёры ўлады».
Зрэшты, палітычная пазіцыя Ліліі Ананіч добра вядомая. «Наша Ніва» вырашыла паглядзець на чыноўніцу з іншага, «чалавечага», боку.
Мядоцкі край
Паўднёвы ўсход Барысаўшчыны мясцовыя жыхары называюць Мядоцкім краем. У часы Вялікага Княства Літоўскага тут была непралазная Барысаўская пушча, а пасля на яе абшарах паўсталі некалькі дзясяткаў вёсак.
Леванова, дзе і нарадзілася Лілія Ананіч, адна з іх. У вёсцы засталося менш за 200 чалавек, хоць, здаецца, яшчэ нядаўна колькасць жыхароў даходзіла да 800. Затое сіламі энтузіястаў у вясковай бібліятэцы з’явіўся музей народнай творчасці і побыту. Ягоная кіраўніца Марыя Несцяровіч ведае ўсё пра славутых землякоў.
«Мы так любім Лілію Станіславаўну! У нас штогод праходзяць сустрэчы з землякамі, дык яна была тры разы запар, — расказвае яна. — Звычайна дарыла кнігі, а летась прывезла музычны цэнтр. Толькі сёлета не прыехала. Мусіць, як стала міністрам, то ўжо і не зможа прыязджаць. Столькі спраў у яе будзе!»
Міністэрская вёска
Леваноўцы лічаць сваю вёску міністэрскай. Апроч Ананіч, у высокую ўладу прабіўся яшчэ адзін іх зямляк. Іван Шчэрба, які да нядаўняга часу ўзначальваў Міністэрства транспарту, нарадзіўся ў Паднеўцы. Гэта напаўзакінутая вёска менш чым за кіламетр ад Леванова.
Як звольнілі Шчэрбу, так ён і прапаў, скардзяцца вяскоўцы. Толькі з інтэрнэту яны даведаліся, што былы міністр нібыта ўладкаваўся ў «Амкадор» мільянера Шакуціна, які любіць падбіраць адстаўнікоў.
Бацькі-настаўнікі
Гонар Леванова — былы дырэктар школы Станіслаў Іосіфавіч Яцэвіч, бацька Ліліі Ананіч.
Ён з’явіўся ў вёсцы пасля вайны. «Аднекуль, мусіць, быў з Заходняй Беларусі, ён жа каталік», — узгадваюць суседзі. У Леванове Станіслаў пачаў адбудоўваць школу. «Ой, як цяжка яму было, ён жа паранены быў!» — кажуць вяскоўцы.
Яцэвіч стаў дырэктарам леваноўскай «васьмігодкі», выкладаў гісторыю і геаграфію. Жонка, Вольга Гаўрылаўна, працавала разам з ім, вучыла дзяцей беларускай мове і літаратуры, а яшчэ і нямецкай мове. Яна, дарэчы, нарадзілася ў суседняй вёсцы.
«У яго заўсёды была дысцыпліна. Вось таму ў нас у вёсцы і шмат людзей з вышэйшай адукацыяй — і міністры, і кандыдаты навук. Гэта залежыць ад дысцыпліны. Мы ўвечары баяліся нават у клуб схадзіць. Хацелася на танцы, але дзяжурыў патруль з настаўнікаў, і яны маглі нас выклікаць да Станіслава Іосіфавіча на дыван», — расказвае Марыя Несцяровіч.
Вялікая сям’я
Пакуль Яцэвічы будавалі сваю хату, жылі ў школе. Там і нарадзілася будучая міністарка.
«Яны хоць і настаўнікі, але жылі як вясковыя людзі. Садзілі агарод, трымалі кароў», — кажа суседка. А ў сям’і тым часам падрастала чацвёра дзяцей.
Старэйшая Ала, як стала дарослая, працавала ў барысаўскай паліклініцы. Малодшая Ірына — бухгалтарка на мясакамбінаце. А між імі былі яшчэ Уладзімір і Лілія.
У сваім класе Лілія была старастай. А вучылася на адныя пяцёркі, расказвае далёкая сваячка Зінаіда.
Ці размаўлялі ў хаце Яцэвічаў па-беларуску? «А як жа іначай? — не разумеюць суседзі. — Тым больш калі ў цябе мама беларускую мову выкладае. Ліля і цяпер, як прыязджае на сустрэчу вяскоўцаў, па-беларуску прамаўляе».
Разарванае каханне
Суседка Галіна ўзгадвае першае каханне высокай чыноўніцы. Славік цяпер трымае краму ў Барысаве. «Днямі з ім сустрэлася, дык ён распытваў, як там Ліля», — расказвае яна. Падлеткавыя пачуцці развеяліся праз ад’езд дзяўчыны.
У Леванове Лілія вучылася толькі да сёмага класа, а сканчвала школу на Драгічыншчыне. Туды перавялі бацьку. Чаму, здавалася б? Іншая ж вобласць.
Яцэвічы вярнуліся ў Леванова на пенсію, калі дачка ўжо паступіла на факультэт журналістыкі БДУ.
Гучнае вяселле
Вяселле цяперашняй міністаркі, а тады яшчэ студэнткі, нават праз 30 гадоў памятае ўся вёска. На свята з’ехаліся дзясяткі гасцей.
Але перадусім запомніўся прыезд сябровак нявесты. «Гэта адзіны раз у гісторыі, калі нехта чарнаскуры сюды прыехаў!» — смяюцца суседзі. Экзатычную госцю з Марока яны не могуць забыць дагэтуль.
Вяселле гулялі зімой, дык адна з гасцей, грачанка, сядзела ўвесь дзень каля печкі, каб сагрэцца.
Жаніх — выдатнік Пятро Ананіч — вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце. Нават абараніў кандыдацкую дысертацыю, кажуць. Але ў 1990-я сышоў у бізнэс.
Пятро Ананіч.
Не на шляху камунізму
У 1983-м Лілія (цяпер ужо Ананіч) паспяхова скончыла журфак БДУ і размеркавалася ў газету «Шлях камунізму». Сярод усіх магчымых «раёнак» гэта быў найлепшы варыянт.
«Шлях камунізму» быў газетай Мінскага раёна, але яго рэдакцыя знаходзілася ў цэнтры сталіцы. Што ўяўляла з сабой выданне? Чатыры старонкі палітінфармацыі і навінаў з палёў. Напрыклад, у пачатку 1984-га газета два нумары запар друкавала спісы сяброў выбарчых камісій. Апроч гэтай «карыснай» інфармацыі, у тых выпусках газеты не было зусім нічога.
Паводле афіцыйнай біяграфіі, Ананіч адпрацавала ў «Шляху камунізму» два гады, прычым фотакарэспандэнтам. Як выглядала савецкае жыццё ў аб’ектыве яе фотаапарата?
Дзіўны факт: мы не знайшлі ніводнага фотаздымка за яе подпісам за два гады працы. Гэтым іменем не падпісаны і ніводзін з журналісцкіх тэкстаў.
Дык ці была яна ўвогуле ў «Шляху камунізму»?
Шлях да міністра
Год нараджэння старэйшай дачкі міністаркі дае падставы меркаваць, што час размеркавання Лілія Ананіч правяла ў дэкрэце.
У газету яна больш не вярнулася. У 1984-м Ананіч уладкавалася рэдактарам у Навукова-даследчы інстытут сродкаў аўтаматызацыі (сакрэтнае прадпрыемства, цяперашні «Агат»), дзе сустрэла развал СССР і абвяшчэнне незалежнасці.
Адзін з яе калегаў па НДІ пакінуў каментар на сайце «Нашай Нівы», у якім узгадаў прыязнае стаўленне Ананіч да актыўных носьбітаў беларускай мовы. У радыёчасопісе прадпрыемства, які яна вяла, часцяком расказвалася пра гісторыю адраджэння беларускай мовы і пра важнасць нацыянальнай культуры для беларусаў.
У 1992-м Ананіч стала чыноўніцай нядаўна створанага Міністэрства інфармацыі, дзе і засталася дагэтуль. Хоць яе працоўная кніжка напоўненая разнастайнымі запісамі, прычына гэтаму — бюракратычныя пераўтварэнні. Міністэрства інфармацыі праз нейкі час аб’ядналася ў адну структуру з Міністэрствам культуры, затым ператварылася ў Дзяржаўны камітэт па друку, а пасля зноў стала Міністэрствам інфармацыі. Стабільным заставаўся толькі кар’ерны рост Ліліі Ананіч.
Вяскоўцы званілі зямлячцы-чыноўніцы з віншаваннямі. «Дык яна сказала, што не хацела ісці ў міністры, бо ўжо хутка на пенсію», — расказвае сваячка Зінаіда.
«А ў нас з ёй угавор быў: стане міністрам — забярэ мяне ў Мінск!» — смеючыся, дадае суседка Галіна.
Злыя языкі ў інтэрнэце звязваюць узлёт Ананіч да міністэрскай пасады з сумеснай працай у «Агаце» з Віктарам Лукашэнкам. Гэта лухта: сын кіраўніка дзяржавы працаваў у гэтай кампаніі праз дзесяць гадоў пасля яе сыходу.
Зруйнаваная вёска
…У 1990—2000-я Леванова вымірала, моладзі станавілася ўсё менш. Ахвярай аптымізацыі стала школа. «Як яе грамілі, як руйнавалі, як вяскоўцы цэглу расцягвалі… У Станіслава Іосіфавіча асадак на душы застаўся — усё ж сваімі рукамі будаваў. Укарацілі яму жыццё», — наракае бібліятэкарка. Школа стаяла якраз праз дарогу ад хаты Яцэвічаў.
Бацька памёр у канцы 2000-х. Вяскоўцы называюць яго смерць лёгкай. Пасля працы па хаце стомлены Станіслаў Іосіфавіч прысеў на верандзе, а калі праз хвіліну малодшая дачка падышла да яго, ён ужо быў нежывым. Неўзабаве сышла і Вольга Гаўрылаўна.
Цяпер у хату на выходныя прыязджаюць дзеці і ўнукі з Барысава, часам са сталіцы завітваюць і Ананічы.
«Яны па-вясковаму жывуць. Лілія Станіславаўна кажа: мы маглі б там усё перарабіць, але вёска ёсць вёска. Гэта наш родны куток, адкуль мы выйшлі», — кажа Марыя Несцяровіч.
Дзеці-выдатнікі
У Ананічаў двое дзяцей. Старэйшая дачка Вольга, скончыўшы ліцэй БДУ, пайшла дарогай маці. Яна паступіла на факультэт журналістыкі БДУ. Як расказвала сама Ананіч, пасля другога курса дачкувыдатніцу адправілі па абмене на вучобу ў Маскву.
Лілія Ананіч з дачкой.
У Расіі Вольга давучылася на журфаку МГУ і скончыла яго з чырвоным дыпломам. «На паўгода з’язджала ў Канаду практыкавацца ў англійскай мове і кулінарыі (на жыццё давялося зарабляць у піцэрыі), — прызнавалася яна. — Але эмігранта з мяне не выйшла». У выніку Вольга засталася ў Маскве, яна працуе ў дзелавым часопісе РБК.
У Расіі дзяўчына знайшла мужа. У сям’і гадуюцца сын Цімур і маленькая дачка Агата.
Міністарка з мужам і ўнукамі.
А вось малодшы сын міністаркі Андрэй пакуль нежанаты. Сярэднюю адукацыю ён атрымаў у мінскай беларускамоўнай гімназіі і ліцэі БДУ, а пасля адвучыўся на эканамічным факультэце БДУ на менеджара. Па словах сяброў, цяпер Андрэй уладкаваўся ў «Трайпл».
* * *
Лілія Ананіч нарадзілася ў 1960-м у вёсцы Леванова Барысаўскага раёна. У 1982-м скончыла факультэт журналістыкі БДУ, у 2000-м — Акадэмію кіравання.
У 1984—1992 працавала рэдактарам, пасля старэйшым рэдактарам вайсковага НДІ сродкаў аўтаматызацыі ў Мінску.
З 1992 — у сістэме Міністэрства інфармацыі.
Замужам, мае дваіх дзяцей. Дачка выйшла замуж у Маскву, сын працуе ў Мінску.
У прэзідэнты Францыі варашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён
Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?
Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры
Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч
Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства2020
Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію99
Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым66
Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы3030
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы3838
Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту6363
Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?
Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?
Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам
Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства2020
Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым66
Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы3030
Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі2020
Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі20
Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы77
Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы3838
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы38
Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму2525
Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму25
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка11
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1
Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве1818
Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18
Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?1313
Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13
Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту6363
Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту63
У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць2323
У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23
Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова44
Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4
«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу5656
«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу56
Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі2323
Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23
Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю2323
Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23
Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам3030
Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30
Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу55
Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5
Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру1313
Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру13
«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава1313
«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13
У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку6464
У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку64
У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў1010
У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10
Каментары