Рада БНР падтрымала падпісанне Украінай, Малдовай і Грузіяй дамоваў аб асацыяцыі с ЕС
Рада выказалася за актыўнае збліжэнне Беларусі і ЕС.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі распаўсюдзіла афіцыйную заяву, у якой яна вітае падпісанне Ўкраінай, Грузіяй і Малдовай пагадненняў аб асацыяцыі з ЕС.
«Рада віншуе кіраўніцтва і народы гэтых блізкіх Беларусі краінаў з важным крокам на шляху эўрапейскае інтэграцыі, які адчыняе для іх новыя магчымасьці для эканамічнага і гуманітарнага разьвіцьця», гаворыцца ў заяве.
Рада БНР таксама выказала сваю падтрымку збліжэнню Беларусі і Еўрапейскага Саюза
пры ўмовах вызвалення і рэабілітацыі ўладамі Рэспублікі Беларусь усіх палітвязняў, правядзення ў Беларусі выбараў па міжнародных стандартах і забеспячэння беларускім грамадзянам дэмакратычных свабодаў.
Вызваленне Алеся Бяляцкага Рада БНР расцэньвае як станоўчы, але не дастатковы крок для пачатку нармалізацыі стасункаў паміж Мінскам і міжнароднай супольнасьцю.
Рада БНР - найстарэйшая існуючая палітычная арганізацыя беларускай дыяспары, найвышэйшы дзяржаўны орган Беларускай Народнай Рэспублікі, які быў утвораны ў 1917 годзе і ад 1919 г. функцыянуе ў выгнанні.
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары