Эканоміка55

Лукашэнка: Хопіць пасіўнічаць і енчыць

На пасяджэнні Савета бяспекі аб праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны 17 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць якасны рост эканомікі і павышэнне дабрабыту грамадзян. 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, адкрываючы пасяджэнне, кіраўнік дзяржавы заявіў, што пра сур'ёзную станоўчую дынаміку гаварыць яшчэ рана. Нягледзячы на прырост ВУП крыху больш за 1% у студзені—красавіку 2014 года, канчатковыя высновы рабіць яшчэ рана, паколькі прайшло занадта мала часу, адзначыў Лукашэнка. 

«Тым больш што гэта павелічэнне атрымана за кошт рознічнага і аптовага гандлю, транспарту і будаўніцтва. Як вы ведаеце, завершаны шэраг маштабных праектаў па мадэрнізацыі энергетыкі. Такім чынам, рост ВУП забяспечаны галоўным чынам унутраным попытам», — сказаў Лукашэнка. «А вось застарэлыя болькі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы засталіся. Там пакуль — зніжэнне вытворчасці, значныя складскія запасы, пагаршэнне фінансавага стану арганізацый і гэтак далей. Гэтыя праблемы не раз агучваліся, і іх абавязкова трэба вырашаць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Паводле яго меркавання, цяпер важная «правільная ацэнка сітуацыі, каб, сканцэнтраваўшы сілы на прыярытэтных кірунках, забяспечыць якасны рост эканомікі, павышэнне дабрабыту нашых грамадзян». 

Як адзначыў Лукашэнка, для дасягнення гэтых мэт Беларусь удзельнічае ў стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. «Галоўнае тут, што ўмовы па газе зразумелыя, мы фактычна пралангуем сённяшнюю прымальную для нас цэнавую сітуацыю. Па нафце таксама дамовіліся: колькі зможам перапрацаваць — гэтулькі атрымаем. Плюс паўтара мільярда долараў вывазных пошлін, якія раней пералічваліся ў расійскі бюджэт, застаюцца ў нашым бюджэце», — сказаў афіцыйны лідар. 

Паводле яго слоў, інстытуты і механізмы саюза «дазваляюць прымаць выгадныя для нас рашэнні і не прымаць нявыгадныя, а таксама забяспечваць кантроль іх выканання». «Зараз трэба нарошчваць нашу прысутнасць на агульным рынку, а не пасіўнічаць і енчыць аб тым, што нібыта вырасла канкурэнцыя», — падкрэсліў Лукашэнка. 

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў даць адказы на шэраг асноўных пытанняў, і ў прыватнасці ці атрымалася прайсці ніжні пункт у траекторыі развіцця, калі адновіцца значны ўздым эканомікі і што неабходна зрабіць, каб не паўтарылася зноў сітуацыя, якая прывяла да праблем. «У нас павінна адбыцца прынцыповая, самакрытычная, проста мужчынская гутарка па найболей актуальных тэмах, якімі найбліжэйшым часам нам трэба шчыльна заняцца ў эканоміцы і ў сацыяльнай палітыцы», — дадаў кіраўнік дзяржавы. 

Па выніках нарады Лукашэнка даў адпаведныя даручэнні, адзначылі ў прэс-службе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць