Улада2121

Сурыкаў: Аб прыватызацыі беларускіх ваенных заводаў ёсць прынцыповае пагадненне

Пасол Расіі распавёў пра будучыню беларускіх прадпрыемстваў.

Па словах Аляксандра Сурыкава, адносна МЗКЦ, «Інтэграла» і «Пеленга» дасягнутыя прынцыповыя пагадненні. Зараз будзе праводзіцца незалежная ацэнка прадпрыемстваў, пасля чаго яны будуць прададзеныя расейцам. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску 11 чэрвеня, перадае БелТА.

«На МЗКЦ да 31 ліпеня пройдзе міжнародная ацэнка актываў. На «Інтэграле» і «Пеленгу» пройдзе раней, і там усе рашэнні адразу вымалёўваюцца», — сказаў пасол.

Што тычыцца «Гродна Азота», Аляксандр Сурыкаў нагадаў, што прызначаны аўкцыён. Выстаўляюцца акцыі, доля якіх у статутным фондзе таварыства складае 25% плюс 1. Паводле яго слоў, на долю ў гэтым прадпрыемстве прэтэндуюць такія расейскія кампаніі, як «Еўрахім», «Уралхім» і іншыя. На думку дыпламата, для беларускага боку выгадна, калі долю ў прадпрыемстве атрымае кампанія, якая або сама здабывае газ, або афіляваная з кампаніяй-здабытчыкам.

Расейскія кампаніі па-ранейшаму прэтэндуюць на куплю дзярждолі СТАА «МТС», паведаміў амбасадар.

«Працягваецца работа па МТС, і нашы кампаніі бяруць удзел. Ацэнка там зніжаная. Гэта, па-мойму, $863 млн. Нашы кампаніі на гэта прэтэндуюць», — сказаў дыпламат.

Конкурсны адбор патэнцыйных купцоў дзяржаўнай долі (51%) у СТАА «МТС», які прайшоў 6 лютага бягучага года, быў прызнаны несапраўдным з прычыны адсутнасці заяў ад інвестараў. У конкурсе маглі ўдзельнічаць як рэзідэнты, так і нерэзідэнты Беларусі.

Раней расейскае ААТ «МТС» было гатова набыць дзяржаўную долю Беларусі за $450—500 млн, у той час як у снежні 2013 года паведамлялася пра пачатковы кошт у памеры $863 млн. Раней пачатковы кошт продажу дзяржпакету долі беларускага аператара МТС складаў $1 млрд. Першая ацэнка праводзілася у 2010 годзе. Дзяржаўная доля СТАА «МТС» неаднаразова выстаўлялася на аўкцыёны з 2011 года, але не была прададзеная.

Умовай продажу было патрабаванне аб захаванні адсотка ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі рухомай электрасувязі не ніжэй за ўзровень, зафіксаваны ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд (папярэдні заключэнню дамовы куплі-продажу долі прадпрыемства).

Пасол паведаміў таксама, што бакі пакуль не прыйшлі да супольнай пазіцыі па аб'яднанні МАЗа і КамАЗа.

Што тычыцца МТС, то, па словах дыпламата, расейскія кампаніі зноў зацікавіліся яго купляй пасля зніжэння кошту актыву да 863 млн даляраў.

А вось па аб'яднанні МАЗа і КАМАЗа бакі па-ранейшаму не могуць дамовіцца, канстатаваў расейскі амбасадар.

Каментары21

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць