Навіны3232

Лукашэнка: Сёння фашызм зноў узнімае галаву, нас пераконваюць, што гэта — права на свабоду

Выступаючы сёння на цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», Аляксандр Лукашэнка заявіў пра важнасць «недапушчэння рэабілітацыі нацыстаў і іх памагатых».

«Здавалася б, генацыд, які панаваў тады, павінен навечна застацца ў памяці чалавецтва, а на вірус карычневай чумы выпрацавацца стойкі імунітэт. На жаль, гэтага не адбылося. Сёння фашызм зноў узнімае галаву, некаторыя палітычныя сілы спрабуюць абяліць нацызм, выкарыстоўваюць нацысцкую атрыбутыку, сімволіку, лозунгі. У адпаведнасці са сваімі карыслівымі інтарэсамі перапісваюць вынікі Другой сусветнай вайны». 

«Асобныя замежныя палітыкі запэўніваюць нас, што гэта ўсё — права на свабоду, што ўсё гэта — права на свабоду меркаванняў і праяўленне дэмакратыі. Мы такую дэмакратыю не прымаем, — падкрэсліў Лукашэнка.

— Наш святы дэвіз: «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Менавіта таму мы прынялі рашэнне стварыць тут, у «Трасцянцы», мемарыял Памяці». 

«Ніколі не павінна паўтарыцца вар'яцтва фанатыкаў, ніколі не павінны панаваць ідэі ксенафобіі, дамінавання і нацыянальнай нецярпімасці», — заявіў Лукашэнка. 

Ён выказаў удзячнасць замежным гасцям і дыпламатам за тое, што яны «палічылі сваім маральным і чалавечым абавязкам ушанаваць памяць загінулых у Трасцянцы», а таксама прапанаваў зрабіць мемарыял «аб'ектам агульнаеўрапейскіх зносін, які раскрывае антычалавечую сутнасць нацысцкай палітыкі ў дачыненні да мірнага насельніцтва Еўропы». 

«Гэта будзе даніна памяці тым пакаленням, на якія абрынуліся ўвесь цяжар і выпрабаванні ХХ стагоддзя, месца пакланення ўсіх люзей, якім дарагія каштоўнасці гуманізму і мірная будучыня», — сказаў Лукашэнка. 

Беларускі кіраўнік зазначыў, што канцлагер «Трасцянец» быў самым буйным на тэрыторыі Савецкага Саюза і стаіць у адным чорным радзе з «Асвенцымам», «Майданекам», «Трэблінкай». Тут былі знішчаныя больш як 200 тысяч чалавек розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў. 

Паводле слоў Лукашэнкі, гісторыкамі і архітэктарамі распрацавана маштабная канцэпцыя мемарыяла, выдзелены дзяржаўныя сродкі на яго будаўніцтва. Жаданне зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне ахвяр нацызму выказала і міжнародная грамадскасць. «Сёння, напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы пачынаем будаўніцтва мемарыяльнага комплексу і закапваем капсулу з пасланнем да наступных пакаленняў пра страшную праўду той вайны», — сказаў Лукашэнка. 

У памятнай капсуле гаворыцца пра тое, што мемарыял павінен паслужыць напамінаннем будучым пакаленням аб трагічных падзеях, якія ніколі не павінны паўтарыцца, стане сімвалам болю і смутку для людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, перасцярогай супраць адраджэння вар'яцкіх ідэй перавагі адных народаў над іншымі. 

Каментары32

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі28

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць