Мова88

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы»

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

бярлог — берлагу, берлагоў (ва ўскосных склонах націск пераходзіць на апошні склад);

Каны, Канскі фестываль;

Альберт Эйнштэйн;

двухмоўны;

віруса;

Міністэрства эканомікі (назвы міністэрстваў пішам з вялікай літары);

сэрвісу (родны склон, канчатак -у);

песень (родны склон, множны лік);

пакутаваць, як даследАваць, расследАваць (суфікс -ав-);

где тонко там и рвется = бел. дзе каротка, там і рвецца;

с бухты-барахты = проста з моста;

сапоги всмятку = грушы на вярбе або снег саломаю тушыць;

свести на нет = звесці на нішто;

куда глаза глядят = у свет; у белы свет; у свет вочы; за вачыма.

Каментары8

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву27

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву27

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць