На чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску ўстаноўлены рэкорд наведвальнасці аналагічных турніраў за ўсю гісторыю іх правядзення.
Паводле інфармацыі Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), матчы чэмпіянату ў Мінску ўжо наведалі 582 032 чалавекі. Папярэдні рэкорд наведвальнасці належаў чэмпіянату 2004 года ў Празе, гульні якога наведалі 552 097 гледачоў.
Да завяршэння чэмпіянату засталося правесці чатыры гульні: два паўфіналы і матчы за трэцяе і першае месцы.
Нават з улікам сярэдняй наведвальнасці гульняў чэмпіянату, якая цяпер складае 9.700 чалавек, колькасць гледачоў, якія пабылі на гульнях чэмпіянату ў Мінску, перавысіць адзнаку ў 600 тысяч чалавек.
Каментары