Меркаванні2727

Не тых саджаюць

Піша Мікола Бугай.

Перыядычна ў краіне здымаюць чыноўнікаў. Гучна здымаюць! «Зусім абнаглелі!» — не раз казаў кіраўнік дзяржавы. Але ўзнікае пытанне. А хто іх прызначаў?

Калі аднаго за адным, аднаго за адным арыштоўваюць старшынь выканкамаў і іх намеснікаў, кіраўнікоў канцэрнаў, суддзяў, намесніка міністра ўнутраных спраў (!!), намесніка генеральнага пракурора (!!!), на каго тады ківаць?

Якая ж гэта эліта, калі яе садзяць, cадзяць і ўсё не могуць перасадзіць. Бандзюкі! «Каб жыць весела, у шчасці, трэба красці, красці, красці».

Можа быць, не на той кадравы рэзерв абапіраецца той, хто прызначае? Можа быць, у іншым месцы трэба шукаць кадры?

Прафесар Багданкевіч спыніў гіперінфляцыю ў 1990-я. Ён здолеў бы вярнуць давер да рубля зноў. Бо сорамна за дзяржаву — за 5 гадоў рубель зняцэніўся ў 5 разоў.

Павел Данэйка стварыў тры паспяховыя бізнэс-школы. Можа, ён і стаў бы паспяховым прэм’ерам, аўтарам эканамічнага рыўка?

Народная артыстка Бандарэнка зрабіла б тэлебачанне паважаным.

Жанна Літвіна — пры ёй дзяржаўныя СМІ з кармушак ператварыліся б у сродкі інфармацыі.

Лявон Баршчэўскі — такі чалавек у Адміністрацыі прэзідэнта паставіў бы заслону тупасцям у сістэме адукацыі, ад якіх ужо млосна робіцца і бацькам, і педагогам.

Бяляцкі — яму месца не ў турме, а на пасадзе амбудсмена! Ідэальны быў бы «народны абаронца».

А Дашкевіч? Дай яму дзясятую, не, дваццатую частку тых сродкаў, якія «асвойвае» БРСМ, — і колькасць наркаманаў у маладзёжным асяроддзі зменшыцца ўдвая.

Не тых саджаюць. І не туды саджаюць.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць