Лукашэнка: Я яго часта [аргумент] дастаю з кішэні і выкладваю на стол у вялікіх перамовах
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў беларусам за высокую яўку на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Словы падзякі ён выказаў на нарадзе з вядучымі навукоўцамі па пытанні перспектыў развіцця навукі.
«Хутка нам іспыт здаваць перад беларускім народам. Больш сур'ёзныя будуць выбары, чым у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Дзякуй народу, што падтрымаў нас у гэтыя выбары, прыйшло столькі людзей. Гэта, вядома, сітуацыя насцярожыла, ды і прасіў я людзей, каб яны прыйшлі», — сказаў Лукашэнка.
«Тое, што людзі прыйшлі на выбары, — гэта мне моцны аргумент. Я яго часта дастаю з кішэні і выкладваю на стол у вялікіх перамовах.
І ўсе разумеюць: раз прыйшло амаль 80% чалавек — значыць давер улады ёсць. Значыць у мяне сіла нейкая ёсць у гэтых перамовах. Гэта вельмі вялікі аргумент», — адзначыў Лукашэнка.
Каментары