Афіша

У Мінску пройдзе фестываль акустычнай музыкі «Травень» — 18 мая

На фэстывалі будуць прадстаўленыя самыя цікавыя беларускія каманды і выканаўцы, якія працуюць у плыні акустычнай музыкі. У першы тыдзень продажу можна набыць квіткі па мінімальным кошце.

Да заснаваньня фэстывалю «Травень» спрычыніліся інтэрнэт-партал Tuzin.fm, грамадзка-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!» і творчая каманда паб-клюбу «Графіці», якія разам ужо праводзілі сэрыю канцэртаў «Тузін.Unplugged/Жывы Тузін», а таксама фэстываль «Пікнік.by-2012».

«Мы вырашылі, што гэты канцэртны сэзон трэба скончыць асаблівым канцэртам, а яшчэ лепей фэстывалем, каб сабраць разам улюбёных музыкаў-сонграйтэраў, найлепшых прадстаўнікоў бард-року, гурты, якія з дапамогай толькі акустычных інструмэнтаў дасягаюць неверагоднага гучаньня. Так і сфармаваўся лайн-ап першага беларускага акустычнага фэсту», - кажа галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін. «Наш клюб заўсёды быў добрай пляцоўкай для акустычных выступаў. Але калі кожны з выступоўцаў пачынае зьбіраць аншляг, сумясьціць у адным канцэрце хаця б двух становіцца складана. Таму мы вырашылі, што прысьпеў час правесьці фэстываль з удзелам самых цікавых акустычных гуртоў на большай пляцоўцы», - дадае арт-дырэктар «Графіці» Андрэй Лазук.

Такім чынам, «Травень» пройдзе на сцэне клюба «Мулен Руж» 18 траўня. Яго ўдзельнікі будуць прадстаўляцца паступова з 1 красавіка на сайтах Tuzin.fm, Budzma.by і Graffiti.by. Між тым, для тых, каму да спадобы ідэя арганізатараў фэсту, ужо могуць набыць квіткі на танцпляц. Да абвяшчэньня ўдзельнікаў кошт уваходу будзе самым мінімальным – 70 000 руб. (без камісіі, толькі праз паб-клюб «Графіці»). Ад красавіка квіткі будуць каштаваць даражэць.

Інфалінія фэсту «Травень»: 6384444 (мтс, velcom, life)

Лёга фэсту: студыя дызайну «Адліга»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць