Эканоміка

Мясніковіч папрасіў у кітайскіх інвестараў дадатковыя сродкі на завод беленай цэлюлозы

Прэм'ер Беларусі сёння папрасіў дадатковыя $ 35 млн у кітайскай кампаніі SINOMACH, якая будуе завод па вытворчасці беленай сульфатнай цэлюлозы аб'ёмам 400 тыс тон у год на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК».

Сваю просьбу на сустрэчы з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі Мясніковіч абгрунтаваў магчымасцю пашырэння існуючага праекта па кошт будаўніцтва ўстаноўкі па вытворчасці віскознай цэлюлозы.

«Было б нядрэнна пашырыць магчымасці дадзенага інвестпраект, адшукаўшы магчымасць пабудаваць у Светлагорску і ўстаноўку па вытворчасці віскознай цэлюлозы. На гэта спатрэбіцца яшчэ $ 35 млн. Мы гатовыя ўзяць іх у выглядзе звязанага крэдыту», — сказаў прэм'ер, якога цытуюць афіцыйныя крыніцы.

Ён таксама папрасіў кітайцаў не зрываць тэрміны запуску камбіната, прыгразіў адтэрміноўкай па выплаце працэнтаў.

«Калі пуск затрымаецца, могуць узнікнуць пэўныя складанасці з выплатай працэнтаў па крэдыце. У бізнэс-плане тэрміны акупнасці праекта вызначаны з разлікам на выкананне работ у вызначаны тэрмін. Узнікненне праблем па гэтым пытанні можа выклікаць сумневы адносна плацежаздольнасці Беларусі як пазычальніка. А ўрад Беларусі, як і вы, шануе сваю рэпутацыю», — заявіў Мясніковіч.

Таксама абмяркоўваўся яшчэ адзін праект, які беларускія ўлады хочуць рэалізаваць за кошт кітайскіх звязаных крэдытаў: будаўніцтва на ААТ «Магілёўхімвалакно» ўстаноўкі бесперапыннай полікандэнсацыі поліэтылентэрэфталату з прамым фарміраваннем валакна і вытворчасцю тэхнічных нітак, што дазволіць прадпрыемству павялічыць вытворчасць поліэфіру ў 1,5 раза да 200 тыс тон у год.

Каментары

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць