Грамадства1313

НІСЭПД: Рэйтынг Лукашэнкі пачаў прыкметна зніжацца

Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі ўпершыню з сакавіка 2012 года зноў пачаў прыкметна зніжацца, сведчаць звесткі снежаньскага нацыянальнага апытання беларусаў, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва).

Калі ў чэрвені 2012 года за Лукашэнку гатовыя былі галасаваць 29,7% рэспандэнтаў, у снежні — 31,5%, у сакавіку 2013 года — 33,4%, у чэрвені — 37,3%, у верасні — 42,6%, то ў снежні 2013 года — толькі 34,8%. Гэты рэйтынг пацвярджаецца і адказам на закрытае пытанне, згодна з якім за Лукашэнку гатовыя галасаваць 32,6%. 

Упершыню ў 2013 годзе колькасць тых, хто не давярае Лукашэнку, значна перавысіла колькасць тых, хто давярае, — 47,5% супраць 37,7% (у сакавіку было 43,2 і 43,4%, у чэрвені — 40,6 і 48,9%, у верасні — 36,7 і 46,7%). 

Ацэньваючы заяву Лукашэнкі пра тое, што «паскораная мадэрнізацыя прадпрыемстваў у 2013 годзе — залог умацавання беларускай дзяржаўнасці і росту дабрабыту народа», 59% сказалі, што «большая частка плана па мадэрнізацыі прадпрыемстваў у 2013 годзе фактычна правалена» (супрацьлеглага пункта гледжання прытрымліваюцца 25,4%). 

З выказваннем Лукашэнкі: «Калі вы будзеце бегаць з раніцы да вечара па абменных пунктах і скупляць валюту, вы самі прыведзяце да таго, што аслабіце сваю нацыянальную валюту», — не пагадзіліся 61,3% (пагадзіліся 34,7%). 

Да яго прапановы «браць пошліну ў 100 долараў з кожнага грамадзяніна Беларусі, які выязджае за мяжу», адмоўна паставіліся 64,7% (станоўча — 14,1%). 

З заявай Лукашэнкі пра тое, што ў будаўніцтва Палаца Незалежнасці ў Мінску нібыта не ўкладзена «ніводнага бюджэтнага рубля», не пагадзіліся 60% (пагадзіліся 21,9%). 

Ініцыятыву ўвесці падатак на беспрацоўных і дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ўхвалілі 22,5%, не ўхвалілі — 60,5%. 

Ацэньваючы «палітычную стратэгію кіраўніцтва краіны на чале з Лукашэнкам», 36% адказалі: «як магчыма доўга заставацца ва ўладзе і кантраляваць сітуацыю ў краіне», 25,3% — «падтрымліваць грамадскі парадак і палітычную стабільнасць», 22,6% — «дамагацца паступовага паляпшэння якасці жыцця грамадзян». Пры гэтым 22,5% мяркуюць, што «ніякай стратэгіі няма». 

Упершыню са снежня 2011 года колькасць апытаных, якія лічаць, што пасля сыходу Лукашэнкі з пасады прэзідэнта жыццё ў Беларусі палепшыцца, перавысіла колькасць тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглай думкі: 25,2% супраць 21,5% (у снежні 2012 года было 24,5% супраць 25,9%). 

НІСЭПД таксама паведамляе, што назіраецца значнае зніжэнне ўзроўню даверу насельніцтва практычна да ўсіх інстытутаў дзяржаўнай улады: калі ў верасні арміі давяралі 52,8%, судам — 40,8%, дзяржаўным СМІ — 38,1%, КДБ — 37,2%, пракуратуры — 37,8%, ураду — 35%, міліцыі — 37,4%, ФПБ — 34,1%, Нацыянальнаму сходу — 33,1%, мясцовым выканаўчым камітэтам — 30,5%, то ў снежні — 44,1, 34,9, 31,6, 33,9, 34,5, 29,4, 34,9, 30, 31,5 і 28,6% адпаведна. Калі ў верасні 39,1% меркавалі, што ў цяперашнім эканамічным крызісе вінаваты ўрад, а 17,2% — парламент, то сёння так думаюць 42 і 19,6% рэспандэнтаў.

Пры гэтым НІСЭПД зазначае, што апытанне праводзілася да выдзялення двухмільярднага крэдыту, падпісання газавага кантракта на 2014 год і іншых прэферэнцый, дадзеных нядаўна Беларусі Расіяй. Хутчэй за ўсё, «залатаўшы дзіркі» ў бюджэце з іх дапамогай, беларускім уладам на нейкі час зноў удасца стабілізаваць сітуацыю, зазначаецца ў прэс-рэлізе

Каментары13

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць