Грамадства66

У Віцебску затрымалі 30 чалавек, якія ехалі на панк-канцэрт

Міліцыянты кажуць, што такім чынам ратуюць іх ад мясцовых «фашыстаў».

У зале чакання віцебскага вакзала ўжо некалькі гадзін пад наглядам міліцыі знаходзяцца аматары панк-музыкі з Мінска.

«Сёння ў Віцебску мусіў адбыцца канцэрт некалькіх мінскіх панк-гуртоў. Мы ехалі на цягніку — хто з Мінска, хто з Брэста. У Оршы мы сутыкнуліся з супрацоўнікамі міліцыі, якія не прадставіліся, у грубай форме патрабавалі ў мяне і маіх сяброў дакументы», распавядае Максім, адзін з затрыманых (імя змененае — НН).

Міліцыянты даглядзелі ў цягніку асабістыя рэчы хлопцаў. Адзін з іх спрабаваў здымаць гэта на відэа. У яго забралі тэлефон і адфарматавалі флэшку.

Тое ж здарылася і з музыкамі, якія ехалі гэтым жа цягніку.

Ад Оршы да Віцебска юнакоў суправаджалі два міліцыянты. А ў Віцебску на вакзале чакалі людзі ў цывільным, супрацоўнікі АМАПу і міліцыі.

«Нас завялі ў апорны пункт. Там сказалі, што мы не затрыманыя, а знаходзімся тут для ўласнай бяспекі, бо нібыта на вуліцы стаяць 30 мясцовых фанатаў-нацыстаў, якія хочуць нас пабіць.

Мы спрабавалі даведацца, чаму затрымліваюць менавіта нас, тых хто проста прыехалі слухаць і граць музыку, а не тых, хто нібыта спрабуе збіць. Але не атрымалі адказ», — кажа Максім.

Міліцыянты сказалі, што канцэрту не будзе. І запатрабавалі, каб юнакі памянялі свае білеты на 18:50 на цягнік Віцебск-Гродна.

Салігорцаў, якія не змаглі памяняць ці набыць квіткі, адправілі на дызелі да Оршы.

Да дадзены момант каля 25 чалавек знаходзяцца пад наглядам міліцыі ў зале чакання віцебскага вакзала.

«Нас адпускаюць толькі невялікімі групамі ў прыбіральню і ў бліжэйшыя кіёскі на тэрыторыі вакзала. З намі тры супрацоўнікі міліцыі, адзін супрацоўнік у цывільным. Ля выхада з залы чакання — некалькі амапаўцаў. Некаторыя людзі маглі б застацца і заночыць у сваіх сваякоў і сяброў, але прымушаюць з’ехаць з горада менавіта сёння», — кажа Максім.

Па словах Максіма, у Оршы двух хлапцоў, што таксама збіраліся на канцэрт, забраў супрацоўнік КДБ — прыйшоў у міліцыю, паказаў на іх пальцам і сказаў «гэтыя ідуць са мной».

Пакуль што пацвердзіць гэту інфармацыю і даведацца, што здарылася з аршанцамі, не атрымалася.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі26

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?17

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць