Эканоміка33

Замежны доўг Беларусі дасягнуў $37 млрд

Валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся з пачатку 2013 года на 3 млрд. 332,2 млн. долараў, ці 9,8%, і на 1 кастрычніка склаў 37 млрд. 98,2 млн. долараў ЗША.

Адносна ВУП бягучая сума доўга склала 54,9% супраць 53,5% ВУП на 1 студзеня.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку, у трэцім квартале валавы знешні доўг вырас на 1 млрд. 883,3 млн., ці 5,3%.

Знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання вырас з пачатку года на 325,4 млн. долараў, ці на 2,6%, і на 1 кастрычніка 2013 года склаў 12 млрд. 894 млн. (19,1% да ВУП).

Доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання вырас на 287,2 млн. долараў, ці на 65,4% з пачатку года, і склаў 726,1 млн. долараў.

Беларускія банкі павялічылі знешні доўг за тры кварталы 2013 года на 1 млрд. 740,2 млн. долараў, ці на 28%, да 7 млрд. 947,1 млн. на 1 кастрычніка 2013 года.

Валавы знешні доўг іншых сектараў на 1 кастрычніка 2013 года склаў 14 млрд. 63,8 млн. долараў, павялічыўшыся на 689,5 млн. долараў, ці на 5,2% з пачатку года.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг вырас на 351,3 долара з пачатку года і на 1 кастрычніка 2013 года склаў 3.919,5 долара ЗША супраць 3.568,2 долара на пачатак года.

На абслугоўванне валавога знешняга доўгу Беларусі ў студзені—верасні 2013 года накіравана 4 млрд. 532,6 млн. долараў, што склала 8,8% ВУП, ці 13,6% экспарту тавараў і паслуг.

У тым ліку плацяжы па асноўным доўгу склалі 3 млрд. 546,4 млн. долараў, плацяжы па працэнтах — 986,2 млн. долараў.

На абслугоўванне знешняга доўгу органаў дзяржкіравання за тры кварталы зрасходавана 1 млрд. 763,5 млн. долараў ЗША, з іх 1 млрд. 366,5 млн. — на пагашэнне асноўнага доўгу, 397 млн. долараў — на выплаты працэнтаў.

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць