Грамадства2727

Пад Вілейкай адноўлена магіла сялян, закатаваных партызанамі ў 1942

У нядзелю 17 лістапада могілкі ў вёсцы Сакалоўка, што ў Вілейскім раёне, наведалі праваслаўны святар і мясцовыя жыхары. Перад гэтым на адноўленым надмагіллі з'явіўся крыж і пліта з імёнамі ахвяраў, паведамляе Vialejka.info.

Да магілы расстраляных у 1942 годзе жыхароў сабралася тры дзясяткі чалавек: мясцовыя людзі, выхадцы з вёскі, сябры Таварыства аховы помнікаў. Замест састарэлага за паўстагоддзе помніка над пахаваннем залілі бетонную надмагільную пліту, паставілі двухметровы праваслаўны крыж з нержавеючай трубы.

Да крыжа прымацавалі гранітную пліту з прозвішчамі пахаваных жыхароў. Каля крыжа ўсталявалі інфармацыйны стэнд, на якім распавядаецца іх гібель. Усе працы каардынаваў Алесь Раткевіч. 

Святар Міхаіл Стацюк правёў малебен па ахвярах і асвячэнне адноўленай брацкай магілы. Пасля айцец Міхаіл выступіў з заклікам да прымірэння, заклікаў і далей працягваць такія работы па ушанаванні памяці продкаў.

Айцец Міхаіл наведаў таксама і другую магілку, дзе спачываюць пяць чалавек, забітых нацыстамі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй7

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць4

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй7

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць