Грамадства2020

Ствараецца новы дэмакратычны альянс — «Талака»

Дэлегаты канферэнцыі дэмакратычных сіл, якая праходзіць сёння ў Мінску, ухвалілі пагадненне аб стварэнні Грамадзянскага альянсу за справядлівыя і сумленныя выбары для лепшага жыцця «Талака», падпісанае напярэдадні сямю структурамі.

Пагадненне падпісана Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет», чатырма аргкамітэтамі — па стварэнні Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», грамадскага праваабарончага аб’яднання «За справядлівыя выбары» і «Беларускага руху», а таксама незарэгістраванай арганізацыяй «Маладая Беларусь».

Удзельнікі пагаднення заяўляюць: «Дзейны ў Беларусі аўтарытарны рэжым несумяшчальны з дэмакратыяй,

не мае намеру ажыццяўляць дэмакратычныя рэформы і падрывае суверэнітэт краіны, а таму спробы інтэграваць апазіцыю ў сістэму аўтарытарнай улады або шукаць з ёю кампрамісу, ахвяруючы дэмакратычнымі і гуманістычнымі прынцыпамі, бесперспектыўныя і амаральныя».

Галоўнай прычынай праблем Беларусі, на думку ўдзельнікаў кааліцыі, з’яўляецца «безадказная і бескантрольная аўтарытарная ўлада».

«Толькі вярнуўшы грамадзянам права і магчымасць кантраляваць і свабодна выбіраць кіраўніцтва краіны, можна спыніць нарастанне крызісу і падзенне ўзроўню жыцця, абараніць незалежнасць краіны і годнасць яе народа», — гаворыцца ў пагадненні.

Сваёй мэтай альянс «Талака» ставіць устараненне аўтарытарнага рэжыму і вяртанне грамадзянам Беларусі адабраных у іх законных правоў, у першую чаргу — права свабоднага выбару ўлады і курсу краіны.

«Беларусь павінна быць незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай краінай. Для дасягнення гэтай мэты мы аб'ядноўваем нашы намаганні і маем намер выкарыстоўваць любыя магчымасці, прадугледжаныя Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі пагадненнямі аб правах чалавека», — заяўляюць прадстаўнікі дэмсіл.

Яны перакананыя, што «спосабам устаранення аўтарытарнага рэжыму павінны стаць справядлівыя і сумленныя выбары».

Для дасягнення гэтай мэты «неабходна аб’яднанне намаганняў не толькі палітычных структур, але большасці прыхільнікаў перамен, уключаючы незалежныя прафсаюзы, грамадскія арганізацыі, праваабаронцаў, экалагічныя і сацыяльныя ініцыятывы, свабодныя СМІ і неабыякавых грамадзян».

Удзельнікі альянсу лічаць, што іх карпаратыўныя або асабістыя амбіцыі не будуць з’яўляцца перашкодай для сумеснай дзейнасці.

«Маючы агульнае бачанне парадку дня перамен для лепшага жыцця нашых грамадзян, мы будзем імкнуцца стварыць адзіную стратэгію дзеянняў, сфарміраваць адзіную каманду і вызначыць адзінага кандыдата ад альянсу на выбары ў прэзідэнты», — абяцаюць яны.

Пагадненне з’яўляецца адкрытым для далучэння ўсіх палітычных і грамадскіх сіл, гатовых «зрабіць свой унёсак у дасягненне пастаўленай мэты».

Каментары20

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць