Грамадства

Еўрапарламент ухваліў даклад Палецкіса пра сітуацыю ў Беларусі

Еўрадэпутаты заклікалі афіцыйны Мінск паважаць правы чалавека і рухацца ў напрамку дэмакратычных рэформаў, каб спыніць самаізаляцыю краіны ад Еўропы.

Дакумент адрасаваны Еўракамісіі, Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі, Радзе ЕС і дзяржавам — сябрам Еўрасаюза.

Нагадаем, што даклад, які падрыхтаваў літоўскі еўрадэпутат Юстас Палецкіс, у першым чытанні ў траўні выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і праваабаронцы абурыліся з-за таго, што ў дакладзе гаварылася пра паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе.

Сам Палецкіс у адказ на гэтыя абвінавачанні казаў, што свае высновы зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў. Потым у даклад было зроблена каля 300 паправак. І ў ліпені камітэт па замежных справах Еўрапарламента разгледзеў яго ў другім чытанні і ўхваліў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць