Грамадства66

Палітвязень Аляксандр Францкевіч выйшаў на свабоду + фоты

Анархіста выпусцілі роўненька а 6.00 раніцы з Івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы».

6.10

Францкевіч кажа, што выйшаў з турмы ідэйна загартаваным.

Палітвязень кажа, што самым цяжкім у зняволенні было назіраць за падзеямі, якія адбываліся ў 2010-2011 гадах на волі - у тым ліку за тэрактам у метро і разгонам маўклівых акцый. Ён кажа, што працягне удзельнічаць у анархісцкім руху і распавядае, чаму не пісаў прашэнні аб памілаванні: «Калі чалавек мае моцныя перакананні, яго цяжка зламіць». З'язджаць з краіны Францкевіч не збіраецца.

6.05

Іншага палітвязня Эдуарда Лобава Францкевіч там не бачыў. Але чуў, што той пайшоў вучыцца пры зоне на зваршчыка.

6.00

Дождж, холад. Калонія знаходзіцца ў лесе практычна. Францкевіча выпусцілі ў гумовых тапках. Пад'ём у іх а 5-й, і адразу зборы ў яго былі, і на выхад. З сабой з зоны ён узяў толькі пакет з лістамі.

Сустрэлі яго мама, некалькі сяброў і паплечнікаў.

5.00

Пад сценамі калоніі кепская мабільная сувязь, інтэрнет, відаць, працуюць глушылкі. На пад'ездзе да калоніі міліцыянты перапісваюць у журналістаў пашпатртныя дадзеныя.

0.00

«Наша Ніва», дарэчы, публікавала апавяданне Францкевіча «Абдымі мяне мацней».

23.55

Аляксандр быў асуджаны разам з Ігарам Аліневічам і Мікалаем Дзядзком, на тры гады зняволення па «справе анархістаў». Іх затрымалі тры гады таму, 3 верасня.

20 верасня 2010 г. Францкевічу прад’явілі абвінавачаньне па ч.2 арт.339 КК РБ. Непасрэдна ён абвінавачваўся ў тым, што здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску (будынак належыць ДУПП «ЖКГ «Комплекс»). 14 лютага яму прад’явілі новае абвінавачаньне, паводле якога яго вінавацілі ў салігорскім нападзе і нападзе на будынак прафсаюзаў па ч. 3 арт. 218 і па ч. 2 арт. 339 КК РБ, а таксама ў акцыі пад Генштабам Беларусі па ч. 2 арт. 339 КК РБ. Матэрыяльная шкода гэтых дзеянняў была ацэненая ў 1 мільён 900 тысячаў бел. рублёў.

24 мая 2011 года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны Заводскім судом Мінска на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандр нарадзіўся 6 мая 1990 г. у Наваполацку. Пасля сканчэння ліцэя працаваў праграмістам. Пазьней пераехаў жыць і працаваць у Мінск. Далучыўся да руху анархістаў.
Пасля вызвалення за ім будзе ўсталяваны шасцімесячны міліцэйскі нагляд. На мінулым тыдні на волю выйшаў Зміцер Дашкевіч.

За кратамі застаюцца Эдуард Лобаў, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец; Алесь Бяляцкі; Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч; Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка; Мікалай Аўтуховіч.

Севярынец мусіць выйсці на волю наступным: 19 кастрычніка 2013 г.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

У Пружанскім раёне падчас пажару згарэлі 18 будынкаў

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць