Грамадства

Сістэма tax free можа пачаць працу да верасня

У Беларусі сістэма tax free можа рэальна пачаць працу да верасня, заявіў міністр гандлю Беларусі Валянцінаў Чаканаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 ліпеня.

У Беларусі аператарам tax free стала РУП «Белмытнясэрвіс», партнёрамі аператара — РУП «Белпошта» і ААТ «ААБ «Беларусбанк». Паводле слоў Чаканава, на працягу найбліжэйшага месяца буйныя беларускія магазіны павінны падпісаць дагаворы з аператарам. «Міністэрства гандлю сумесна з абласнымі ўпраўленнямі гандлю актыўна садзейнічае ў заключэнні такіх дагавораў. На працягу 30–40 дзён будзе распрацаваны праграмны прадукт, які звяжа ўсіх удзельнікаў працэсу — банкі, пошту, магазіны, мытню і аператара», — адзначыў міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што такія праграмныя прадукты працуюць пакуль не ва ўсіх краінах і «большую частку інфармацыі даводзіцца запісваць у чэк уручную».
«Такі падыход дазволіць мінімізаваць уплыў чалавечага фактару, паскорыць працэс афармлення і дазволіць пацвярджаць дакладнасць дакументаў», — растлумачыў Чаканаў.

***

Нагадаем, 1 студзеня 2013 года ў Беларусі пачала дзейнічаць сістэма tax free. Гэта азначае, што замежныя грамадзяне, якія наведалі краіну, могуць атрымаць суму ПДК па сістэме tax free у пунктах пропуску, дзе знаходзяцца структурныя падраздзяленні банкаў. Мінімальны кошт пакупак пры вяртанні ПДК — 800 тысяч рублёў, прычым тавар павінен быць набыты ў адным магазіне на працягу аднаго працоўнага дня.

Суму падатку вяртаць не будуць у тых выпадках, калі тавар у Беларусі вызвалены ад ПДК ці па ім прымяняецца паніжаная стаўка. Гэта, напрыклад, датычыцца харчовых тавараў, якія ў Беларусі абкладаюцца па паніжанай стаўцы. Акрамя таго, не падлягае вяртанню ПДК на падакцызныя тавары (алкаголь, тытунь).

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць