Грамадства1212

«Мы розных поглядаў, але нас яднае нашмат большае — мы беларусы»

У Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау адкрыўся Шосты з’езд беларусаў свету.

На сёлетнім з’ездзе адразу была заўважная змена пакаленняў. Калі раней, здаецца, ні разу не прапусцілі такую падзею адны з найстарэйшых дзеячаў беларускай дыяспары, то сёлета іх было значна менш. Не прысутнічалі Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік з ЗША, а. Аляксандр Надсан з Вялікабрытаніі. Былі Хведар Нюнька, Алеся Кіпель, Алег Рудакоў, Міра Лукша...

Не было чутно і гукаў сурмы, пад якія пачыналіся папярэднія форумы: летась памёр дудар Уладзімір Пузыня.

Сёлета адзначаецца двацаццігоддзе з часу першага з’езда. «Магчыма, мы зрабілі не ўсё, што мусілі», — сказала сённяшня кіраўніца Задзіночання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская. Менавіта «Бацькаўшчына» і склікае такія форумы.

«Мы з розных краінаў, мы належым да розных пакаленняў, розных поглядаў, але што нас яднае нашмат большае — мы беларусы»,— адзначыла Макоўская.

Пра гэта казаў і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Большая частка дыяспары, асабліва жыхары краін Вольнага Свету, крытычна ставіцца да палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне, але яны ўсе любяць Беларусь і родную мову. І менавіта беларуская культура аб’ядноўвае.

Для міністра Святлова з’езд стаў першым вялікім выхадам да сталічнай грамадскасці. Ён выступаў перад прысутнымі па-беларуску.
Чытаў па паперцы, праўда. Выступ не зрабіў адкрыцця. Ён гаварыў больш пра дзяржаўныя праграмы развіцця беларускай культуры. Звярнуў увагу, што Міністэрства замежных спраў падрыхтавала для разгляду законапраект «Аб беларусах замежжа». І ён гатовы для разгляду ў парламенце.

У наступным годзе другі раз пройдзе фестываль калектываў беларускага замежжа. Першы адбыўся ў 2011. А сёлета ў Вільні будзе адкрыта шыльда памяці беларускага дзеяча, опернага спевака Лявона Мурашкі.

Святлоў прызнаў тое, што беларусам замежжа дзяржава пакуль не можа даць такой матэрыяльнай падтрымкі, як іншыя дзяржавы сваім дыяспарам.

У вітанні ад мітрапаліта Філарэта была падзяка «за ваш клопат аб захаванні беларускай мовы».

А протаіерэй Сергій Гардун, які зачытваў слова мітрапаліта, ужо ад сябе дадаў: «Беларуская праваслаўная царква гатовая да больш цеснага супрацоўніцтва з «Бацькаўшчынай» і беларусамі замежжа».

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая таксама не прысутнічае на з’ездзе, у сваім вітанні заклікала беларусаў свету купіць па асобніку кнігі Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» па-англійску і падараваць сваім кангрэсмэнам альбо нават прэм’ер-міністрам, каб пашырыць веды пра Беларусь.

Чакалася, што ў з’ездзе возьмуць удзел 332 дэлегаты, але ранкам 23 ліпеня зарэгістраваліся толькі 254. 108 — з Беларусі, 7 — з Вялікабрытаніі, 3 — з ЗША, 1 — з Канады, 6 — з Латвіі, 11 — з Літвы, 15 — з Украіны, 1 — са Швейцарыі, 2 — з Германіі...

З часу апошняга з’езда адышлі дзясяткі сяброў «Бацькаўшчыны». Янка Абабурка, Юрый Гіль, Уладзімір Кіт, Вера Рыч, Кастусь Маскалік, Рагнеда Аляхновіч, Янка Жучка, Анатоль Белы, Павал Урбан, Ганна Пазняк, Сакрат Яновіч, Валянцін Грыцкевіч... Іх памяць была ўшанавана хвілінай маўчання.

Таксама ў некаторых краінах знікаюць беларускія структуры — як у Бразіліі, Балгарыі, Іспані. Затое ўзніклі ў Грузіі і Швейцарыі.

Па словах Алены Макоўскай, з часу апошняга з’езда на 10-15 працэнтаў знізілася колькасць беларускамоўных сярод дыяспары. Такія звесткі далі сацыялагічныя апытанні. А па словах старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, «калі ў першым пакаленні чалавек губляе мову, то ў другім-трэцім губляецца нацыянальнасць».

На з’ездзе выступіў і прадстаўнік Пасольства Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі. Ён казаў у тым ліку пра праблему з забароненымі музыкамі. Гурты «Крамбамбуля» і «Ляпіс Трубяцкой» можна пачуць за мяжой, але нельга ў самой Беларусі. Але гэта ж таксама беларуская культура.

Даследчыца Наталля Гардзіенка ўручыла на з’ездзе першую ўзнагароду ад Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) гісторыку Алесю Пашкевічу.
«Акт удзячнасці БІНіМу» — гэта ўзнагарода, якая будзе ўручацца штогадова за даследаванні гісторыі беларускай эміграцыі.

Пасля абеду на з’ездзе будзе заслуханы справаздачны даклад старшыні Рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай і праца працягнецца па секцыях. 24 ліпеня адбудзецца абранне кіраўніцтва арганізацыі. Тады ж і прагаласуюць за выніковыя дакументы з’езда.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса18

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць