Культура77

«Беларус, які абагнаў усіх мультыплікатараў на некалькі дзесяцігодзьдзяў»

Так казаў пра нашага земляка Уолт Дыснэй. 8 жніўня Ўладзіславу Старэвічу споўнілася 125 гадоў.

8 жніўня споўнілася 125 год з нараджэньня родапачынальніка сусьветнай анімацыі.

Беларус Уладзіслаў Старэвіч (Ladislas Starevich, Wladyslaw Starewicz) пра якога Ўолт Дыснэй некалі сказаў, што ён абагнаў усіх мультыплікатараў сьвету на некалькі дзесяцігодзьдзяў, у пачатку мінулага стагодзьдзя першым у сьвеце пачаў рабіць фільмы ў тэхніцы лялечнай анімацыі.

Ураджэнец Вільні Уладзіслаў Старэвіч у дзяцінстве захапляўся дзьвюма рэчамі ‑‑ энтамалёгіяй і фатаграфіяй. Пад час навучаньня ў школе Старэвіч рабіў чучалкі ўсялякіх казурак і штучныя макеты, якія не магчыма было адрозьніць ад чучалак з жывых казурак. Таксама ён фатаграфаваў горад, у якім потым жыў — Коўна.

Пасьля школы хлопец пайшоў працаваць у мясцовы краязнаўчы музэй і падарыў яму два сваіх альбомы з фотаздымкамі навакольля. Дырэктар музэя настолькі ўразіўся таленавітасьці маладога Старэвіча, што прапанаваў яму паздымаць з дапамогай музэйнай кінакамэры. Так зьявіўся першы фільм Старэвіча «Над Нёманам».

Уладзіcлаў захоплены магчымасьцямі кіно едзе ў Маскву, дзе пачынае супрацоўніцтва зь мясцовым кінапрамыслоўцам А.Ханжонкавым.

Такім чынам, Уладзілаў Старэвіч робіцца першым рэжысэрам дакумэнтальных фільмаў аб казурках. Аднойчы пры здымках чарговага фільма, ён пажадаў адлюстраваць бойку жукоў, але ж тыя пры яркім сьвятле сафітаў дранцьвелі і абсалютна агідна гралі. Тады Старэвіч, узяў гэтых жучкоў і ператварыў іх у чучалкі. Атрымаліся лялькі, якіх ён пачаў пакадрава здымаць.

Так фільм пра жукоў‑рагачоў «Lucanus Cervus» у 1910 годзе стаў першым ў сьвеце лялечны мультом. А далей панеслася! Такія фільмы карысталіся ў гледачоў Расеі, Эўропы і Амэрыкі шалёным посьпехам. Многія пры гэтым думалі, што Старэвіч нейкім чынам дрэсіруе казурак.

Напрыклад, Лёнданская газэта «Evening News» пісала:

«Як усё гэта зроблена? Ніхто з тых, хто бачыў карціну ня можа растлумачыць. Калі жукі дрэсіраваныя, то дрэсіроўшчык іх павінен быў быць чалавекам чароўнай фантазіі і цярпеньня. Што дзеючыя твары менавіта жукі, гэта выразна відаць пры ўважлівым разглядзе іх зьнешнасьці. Як бы тое ні было, мы сутыкнуліся зь вельмі дзіўнай зьявай нашага стагодзьдзя…»

Акрамя лялечных мультоў Старэвіч здымаў ігравыя фільмы з акторамі. Напрыклад, першую экранізацыю «Ночы перад Раством» па Гогалю. У сваіх фільмах ён першы ў сьвеце пачаў выкарыстоўваць спэцэфэкты, ужываючы накладаньне на звычайны кадр анімацыі.

У 1919 Уладзіслаў Старэвіч эміграваў у Францыю, дзе працягваў працу.

За сваё жыцьцё ён наздымаў шмат розных фільмаў і мультоў. Яго творы карысталіся посьпехам і атрымлівалі міжнародныя ўзнагароды, але мастак ня змог, на жаль, паставіць сваю творчасьць на добрыя камэрцыйныя рэйкі і памёр урэшце ў 1965 годзе амаль жабраком.

Глядзі яшчэ:
Артыкул пра Старэвіча на peoples.ru
у Вікіпэдыі

Каментары7

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст18

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць