Улада1010

«Эўрасець» пагражае сыходам зь беларускага рынку

Пра гэта заявіў гендырэктар беларускае філіі найбуйнейшага сотавага рэтэйлера ў СНД Алесь Мухін.

Генеральны дырэктар беларускага філіяла «Еўрасеці» — найбуйнейшага сотавага рэтэйлера ў СНД — Алесь Мухін не выключае сыходу кампаніі з рынку Беларусі.

«Развіццё кампаніі «Еўрасець» на мясцовым рынку будзе залежаць ад гатоўнасці дзяржавы падставіць плячо сваім добрапрыстойным партнёрам», — заявіў ён у эксклюзіўным каментарыі БелаПАН. І падкрэсліў: «Пакуль такой падтрымкі мы не адчуваем».

«Калі такая падтрымка будзе адсутнічаць, то кампаніі, якія прынялі рашэнне працаваць у Беларусі па абсалютна празрыстых і законных схемах, будуць проста вымушаны пакінуць рынак», — сказаў А.Мухін. Ён зазначыў, што «Еўрасець» — гэта камерцыйны, а не дабрачынны праект, для яго важная акупнасць. У Беларусі ж з‑за высокіх падаткаў і вялікай долі «шэрага» імпарту (паводле некаторых ацэнак, яна складае 70‑75%) рэнтабельнасці дамагчыся цяжка.

«Не так даўно быў прыняты шэраг рашэнняў, якія істотна ўскладнілі для нас умовы вядзення бізнесу з‑за павелічэння кошту апаратаў, — патлумачыў кіраўнік беларускага філіяла «Еўрасеткі». — Па падаткаабкладаемай базе мясцовы падатак з продажу павялічаны з 5 да 15%. Апрача таго, дагэтуль дзейнічае рашэнне аб аклейванні кантрольнымі знакамі каробак з тэлефонамі, якія легальна пастаўляюцца ў Беларусь, за межамі мытнай тэрыторыі рэспублікі. Гэта дастаткова працаёмкая і затратная працэдура. У выніку ў цане «белага» мабільнага тэлефона да 7% складаюць затраты на нанясенне кантрольных знакаў».

Другі істотны момант, на думку А.Мухіна, заключаецца ў тым, што «дзяржава спрабуе зарабіць не на абароце, а на адзінкавай здзелцы, бо цяпер прыярытэт у атрыманні даходаў з рынку мабільных тэлефонаў на дзяржаўным узроўні ляжыць не ў павышэнні абароту за кошт зніжэння цэн, адмены пошлін і, у канчатковым выніку, у павышэнні продажу». «Цяпер дзяржава спрабуе атрымаць усе паступленні ў бюджэт з перспектыўнага рынку адразу, павялічваючы цэны на мабільныя тэлефоны за кошт пошлін і мясцовых падаткаў», — сказаў А.Мухін.

Паводле яго слоў, дабаўленне 15% толькі мясцовага падатку да кошту тавару выклікае істотнае падзенне абароту для прадаўцоў і прымушае задумацца многіх аб рэнтабельнасці бізнесу як такога.

Раней аб намеры вывесці бізнес з Беларусі заявіў старшыня савета дырэктараў кампаніі «Еўрасець» Яўген Чычваркін. У чэрвені гэтага года кампанія ўжо пакінула азербайджанскі рынак, але ж яна толькі выйшла на яго з пяццю салонамі. «Падаткі там узраслі на 10%, і мы ўжо ідзем да стратаў», — патлумачыў Я.Чычваркін.

Нагадаем, першы салон сотавай сувязі ў Беларусі «Еўрасець» адкрыла ў верасні 2005 года. У маі 2007 года колькасць магазінаў была даведзена да 100, аднак хутка пасля гэтага некалькі салонаў закрыліся.

Цяпер кампанія «Еўрасець» прадстаўлена прыкладна 4.900 магазінамі ў Расіі, ва Украіне, у Беларусі, Малдове, Эстоніі, Латвіі, Літве, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Арменіі. У 2006 годзе колькасць наведнікаў салонаў «Еўрасеці» перавысіла 700 млн. чалавек. У першым паўгоддзі 2007 года абарот кампаніі склаў 2,6 млрд. долараў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць