Грамадства1818

Гродзенскі аблвыканкам набывае чатыры тэлевізары па 1000 даляраў

Айчынныя тэлевізары столькі не каштуюць. А як жа праграма імпартазамяшчэння?

«Напэўна, тэлевізар ёсць. Але я ніколі не звяртала ўвагі на гэтыя моманты. У нас у кабінеце няма, таму не задумвалася», — няўпэўнена расказвае мне супрацоўніца упраўлення справамі Гродзенскага аблвыканкама пра тэлевізары з кабінетаў чыноўнікаў.

На сайце дзяржзакупак гэтая установа размясціла план выдаткаў на 2013 год. Там вельмі цікавыя пазіцыі. Напрыклад — чатыры плазменныя тэлевізары агульным коштам 35 мільёнаў рублёў.

У доларах — па тысячы за штуку. У крамах за гэты кошт можна набыць самы сучасны «Самсунг» альбо «Соні» дыяганаллю 40 дзюймаў.
Аналагічны беларускі «Гарызонт» каштуе 400 долараў. На самім прадпрыемстве гавораць, што самы дарагі беларускі тэлевізар у іх каштуе каля 800 долараў.
А вось за тысячу долараў айчынны вытворца тэлевізары не прапаноўвае.

На жаль, паразмаўляць з адказным за набыццё тэлевізараў Аляксандрам Баравіком не атрымліваецца. Ён і яго намеснік ці то захварэлі, ці то ў адпачынку.

Кіраўнік ідэалагічнага аддзела Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Кліцуноў расказвае, што ў будынку шмат тэлевізараў. Але нават у прыёмнай губернатара стаіць віцебскі «Віцязь».

«У мяне тэлевізар „Віцязь“ у кабінеце. Вось я акурат насупраць яго сяджу. У губернатара, па-мойму, тэлевізара няма. А вось у яго прыёмнай ёсць. Таксама „Віцязь“. Гэта я дакладна ведаю».

Акрамя тэлевізара, гродзенскі аблвыканкам сёлета «зэканоміць» яшчэ і на ноўтбуках. Іх запланавана набыць 10 штук. Грошай выдзелена ажно 100 мільёнаў. Гэта па 10 мільёнаў за штуку (каля 1150 долараў).
Мадэль не ўказаная. Але кошты на звычайныя бюджэтныя мадэлі ноўтбукаў пачынаюцца ад 380–400 долараў. За 1150 ноўтбук таксама можна набыць без праблем. Асабліва калі вам патрэбны ультратонкі корпус з металу, альбо звышмагутны працэсар і відэакарта для гульняў. Навошта ўсё гэта чыноўнікам аблвыканкама — таямніца.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць