Спорт

Фрыстайліст Зміцер Дашчынскі выйграў этап Кубка свету

Беларускі фрыстайліст стаў пераможцам другога этапа Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы, які прайшоў у канадскім Валь Сэн-Камэ.

У суперфінальной чацвёрцы Дашчынскі атрымаў ацэнку 120,24 бала і апярэдзіў канадца Трэвіса Герыца (114,61), Чжу Хана з Кітая (100,45) і аўстралійца Дэвіда Морыса (81,00).

Але ў кваліфікацыі, па выніках якой у лік фіналістаў адбіраюцца 12 найлепшых, Зміцер Дашчынскі быў толькі 8-м, а ў фінале, дзе вызначаецца чацвёрка суперфіналистаў, замкнуў квартэт (117,70). Затое ў вырашальнай стадыі медаліст двух Алімпіяд (срэбра Турына-2006 і бронза Нагана-1998) і двухразовы віцэ-чэмпіён свету (2001, 2007) не меў роўных.

У агульным заліку Кубка свету па выніках двух этапаў Дашчынскі займае 3-е месца (100 балаў), саступаючы кітайцу Цзя Цоньяну (140) і канадцу Трэвісу Герыцу (109).
Беларускі спартсмен Дзяніс Восіпаў на 9-м месцы (68 ачкоў), Аляксей Грышын — на 23-м (15), Дзмітрый Глушакоў — на 24-м (14), Станіслаў Гладчанка — на 26-м (13), Максім Гусцік — на 33-м (4) сярод 35 спартсменаў.

Наступны этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы пройдзе 18 студзеня ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША). Усяго цяперашні розыгрыш Кубка свету ўключае 7 этапаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць