Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы «прыручаюць» нервы - відэа

«НН» ужо паведамляла пра 53-гадовую Джэн Шэрман, якая пакутуе ад дэгенератыўнага парушэння мозга і паралізавана ад пятаў да шыі. Жанчына не магла варухнуць і пальцам вось ужо 10 гадоў, але нядаўна атрымала магчымасць перасоўваць прадметы з дапамогай рабатызаванай рукі, якая кантралюецца непасрэдна яе мозгам.

    Джэн Шэрман атрымала магчымасць кантраляваць рабатызаваную руку праз удзел у эксперыменце Медыцынскага цэнтра Піцбургскага універсітэта

Джэн змагла пакарміць сябе сырам ды шакаладам, а таксама зрабіць некалькі практыкаванняў для рэабілітацыі ахвяр інфарктаў. Пры гэтым Джэн не саступала ў хуткасці не паралізаваным людзям.

Каб даць Джэн магчымасць кіраваць рукой-робатам, супрацоўнікі Медыцынскага цэнтра Піцбургскага універсітэта імплантавалі ёй у кару галаўнога мозга электроды, якія счытваюць сігналы рухальныя сігналы. Апрацаваныя спецыяльным камп’ютэрным алгарытмам, гэтыя сігналы кантралююць механічную руку таксама дакладна, як і жывую.

    Цім Хэмс — яшчэ адзін удзельнік гэтага эксперыметну. Цім страціў магчымасць рухацца ў выніку аўтамабільнай аварыі

Джэн змагла выконваць простыя дзеянні ўжо праз два дні. Пастаянная практыка толькі паляпшае хуткасць і ўзровень кантролю за пратэзам. Навукоўцы вераць, што магчыма наладзіць таксама і зваротную сувязь: праз датчыкі ў пратэзе ў мозг Джэн можа паступаць інфармацыя пра тэмпературу аб’ектаў і г.д.

Навукоўцы па ўсім свеце робяць вялікія поспехі ў стварэнні пратэзаў, кантраляваных імпульсамі галаўнога мозга. Ужо існуюць тэхналогіі, якія дазваляюць паралізаваным друкаваць проста думаючы пра літары, а мінулым месяцы ў Швейцарыі сляпому чалавеку ў сятчатку былі імплантаваны электроды, якія дазволілі яму «бачыць» шрыфт Брайля праз зрокавы нерв і чытаць без дапамогі рук.

Выказваюцца меркаванні, што з хуткім развіццём падобных тэхналогій, стане магчымым «абысці» пашкоджаныя нервы з дапамогай штучных і ажывіць паралізаваныя цягліцы. Рабатызаваныя пратэзы кшталку таго, якім карыстаецца Джэн Шэрман могуць развіцца ў сапраўдныя экрашкілеты, якія заменяць паралізаваным свае канечнасці.

Зрэшты, дыстанцыйная перадача сігналаў мозгу будзе выкарыстоўвацца ў самых розных сферах.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі10

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць