На Кастрычніцкай і ля Палаца спорту — навагоднія падарункі, сувеніры, глінтвейн і прысмакі.
Калядны кiрмаш пачне сёння працу ў Мінску. Святочны гандаль разгорнуты на дзвюх пляцоўках — на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Тут
рыхтуюцца прыняць пакупнікоў кірмашовыя шэрагі з драўляных хатак, дзе можна будзе набыць навагоднія падарункі, сувеніры, глінтвейн і прысмакі.
Святочнае абслугоўванне штодня і нават у навагоднюю ноч забяспечаць універмагі ГУМ, ЦУМ «Мінск», «Беларусь», ГД «На Нямізе», «Зорына», «Мінскі Камароўскі рынак» і інш.
Кірмашы працягнуцца да 15 студзеня, гандлёвыя аб’екты будуць адкрытыя ад 12.00 да 20.00 гадзін.
Каментары