Архіў

Навіны гаспадаркі ад 1 ліпеня

Дзесяціпрацэнтавы рост нерэальны

Мінэканомікі спраектавала прагноз разьвіцьця гаспадаркі на 2006 г. Рост ВУП прагназуецца на 7—8%, інфляцыя — ня больш за 7—9%. Сёлета ВУП вырасьце на 8,5% у параўнаньні з 2004 г. Як відаць, Мінэканомікі прадбачыць зьніжэньне росту вытворчасьці, што зьвязана з запаволеньнем разьвіцьця прамысловасьці.

Табліца 1. Узровень дэмакратыі ў лічбах*

Краіна

ВП

ГС

НСМІ

ДзК

КЗПЛ

К

Беларусь

6,75

6,75

6,75

6,50

6,75

5,75

Польшча

1,50

1,25

1,75

2,00

1,50

2,50

Туркмэністан

7,00

7,00

7,00

7,00

7,00

6,25

Узбэкістан

6,75

6,50

6,75

6,25

6,50

6,00

Эстонія

1,50

2,00

1,50

2,25

1,75

2,50

Газ па-старому

Беларусь і Расея плянуюць сёлета падпісаць доўгатэрміновы балянс паліўна-энэргетычных рэсурсаў, разьлічаны да 2020 г. У кантракце на 2006 г. цана газу застанецца на цяперашнім узроўні: $46,68 за 1 тыс. м3.

«БелСэл» рэанімуюць

Апэратара сотавай сувязі «БелСэл» будзе ратаваць сузаснавальнік — кампанія «Сomstrut International». Яна распрацавала бізнэс-плян, які мае на мэце зноў зрабіць «БелСэл» рэнтабэльным і ўжо да канца 2006 г. атрымаць прыбытак, роўны $530 тыс. Пакуль крэдыторская запазычанасьць «БелСэлу» складае $43 млн, а дэбіторская — $7 млн. Дэбіторская запазычанасьць утварылася праз тое, што кампанія за свае грошы набывала тэлефоны і прадавала іх кліентам у растэрміноўку.

Каралявец перацягвае коўдру

Калінінградзкая вобласьць прапанавала Беларусі выкарыстоўваць яе марскі партовы комплекс. Беларусь традыцыйна карыстаецца літоўскімі партамі, перавозячы морам 2 млн тонаў грузаў, найперш калійных угнаеньняў.

«Белаграпрам» па-італьянску

«Белаграпрамбанк» займеў магчымасьць атрымліваць доўгатэрміновыя крэдытныя лініі з Італіі. Італьянскае агенцтва па страхаваньні экспартных крэдытаў SACE пацьвердзіла «надзейнасьць» банку. Крэдытамі можна будзе фінансаваць імпарт з Італіі, не прыцягваючы гарантый вяртаньня крэдытаў з боку ўраду. Так рабіў раней толькі «Белзьнеш-эканамбанк».

Выгадная дэмакратыя

Пасьля перамогі дэмакратыі ва Ўкраіне гандаль між нашымі краінамі імкліва расьце: таваразварот за студзень—травень 2005 г. склаў $584,1 млн — што на 58% больш, чым летась. Беларускі экспарт ва Ўкраіну вырас на 56%, імпарт — на 59%.

Мара падманутых укладчыкаў

Для кампэнсацыі насельніцтву ўкладаў, што ляснулі за часамі СССР, спатрэбіцца Br4,5 млрд — ці 8% ад ВУП, запрагназаванага на 2005 г. Кампэнсаваць будуць у некалькі этапаў цягам 20 год. Мінфін супраць кампэнсацыі за кошт выпуску дзяржпапер — гэта можа прывесьці да рэзкага павелічэньня ўнутранай запазычанасьці і дэфолту.

Расейскія праблемы

Больш за 75% радовішчаў нафты й газу на сушы Расеі задзейнічаны ў карыстаньне, а іх вычарпанасьць наблізілася да 50%, заявіў кіраўнік Мінпрыроды Расеі Юры Трутнеў. Запасы аднаго кантынэнтальнага радовішча ў параўнаньні з 1975 г. зьнізіліся ў пяць разоў. Дэфіцыт якасных радовішчаў да 2015 г. можа прывесьці да вычарпанасьці рэнтабэльных запасаў. Найбольш пэрспэктыўным кірункам для папаўненьня запасаў зьяўляецца арктычны шэльф. Цяпер яго рэсурсы ацэньваюцца ў 136 млрд тон умоўнага паліва (25% сусьветных рэсурсаў сыравіны).

АК; АФН, Інтэрфакс

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць