Конкурс сэлфі1616

Апублікуйце сэлфі бабулі і выйграйце топавыя смартфоны Samsung — гэта проста

Хочаце стаць уладальнікам новенькіх смартфонаў Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+? Тады ў нас для вас добрыя навіны.

Samsung Galaxy A8|A8+ і «Наша Ніва» ладзяць конкурс «Навучы бабулю рабіць сэлфі!».

Глядзець усіх удзельнікаў конкурсу

Мы лічым несправядлівым, што ў свеце, дзе кожны дзень з’яўляюцца дзясяткі тысяч новых «сябешак», нехта да гэтага часу не зрабіў аніводнага сэлфі, бо проста не ўмее. І гэтыя людзі ў большасці сваёй — нашы бацькі і бабулі з дзядулямі. Якія рабілі з намі першыя крокі, якія выгадавалі нас і перадалі асноўныя веды пра жыццё.

Прыйшоў час памяняцца ролямі: цяпер вы (!) мусіце вучыць старэйшае пакаленне і ўключаць іх у эру digital-тэхналогій.

Мы прапаноўваем ператварыць увесь працэс навучання ў цікавую гульню, дзе пераможца атрымае два падарункі: смартфоны Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+.

Як узяць удзел у конкурсе — восем простых крокаў

1. Узброіцца смартфонам, які мае франтальную камеру.

2. Завітаць у госці да бабулі ці дзядулі (калі вы жывяце разам, то ўжо маеце перавагу перад канкурэнтамі).

3. Прадэманстраваць сваякам, як працуе франтальная камера і якім чынам з яе дапамогай робіцца сэлфі. (Важна! Удзельнік конкурсу мусіць упершыню знаёміцца з працэсам стварэння сэлфі, у яго не павінна быць ранейшага досведу карыстання франтальнай камерай).

4. Абраць цікавы фон з добрым асвятленнем.

5. Аддаць бабулі ці дзядулю тэлефон і даць ім магчымасць самім (пад вашым прафесійным кіраўніцтвам) зрабіць першае ў жыцці сэлфі. На фота яны могуць быць як адны, так і разам з унукамі (чым больш крэатыўным будзе сюжэт, чым больш эмоцый будзе на здымку, тым лепш — менавіта на арыгінальнасць будзе звяртаць увагу журы).

6. Далей — скласці невялічкі расповед пра галоўнага героя конкурсу, дзе абавязкова ўказаць: імя і прозвішча, колькі гадоў, дзе жыве, кім працаваў (ці працуе), якія хобі мае, колькі дзяцей і ўнукаў. Усё іншае — на ваш густ.

7. Разам з сэлфі апублікаваць расповед пра бабулю (дзядулю) на сваёй старонцы ва Укантакце, фэйсбуку ці інстаграме, адзначыўшы яго хэштэгамі #nn_A8belarus #SamsungBelarus. Менавіта па гэтых хэштэгах мы будзем збіраць вашы працы (Важна! Вашы профілі ў сацсетках мусяць быць адкрытымі).

8. І апошняе — падпісацца на старонку Samsung Belarus у той сацыяльнай сетцы, у якой будзе апублікавана сэлфі (Укантакце, фэйсбук, інстаграм).

Увесь час мы будзем збіраць з сацсетак вашы сэлфі і загружаць іх на старонку конкурсу на NN.by. А раз на месяц журы, у склад якога ўваходзяць прафесійныя фатографы, будзе вызначаць бабулю ці дзядулю месяца, да якіх мы пасля з’ездзім у госці [і напішам жыццёвы рэпартаж]. Сярод тройкі найлепшых удзельнікаў у сярэдзіне мая мы і разыграем смартфоны Samsung Galaxy A8 і A8+ (адзін — для майстра сэлфі, а другі — для яго стараннага вучня). Увага! Конкурсныя працы прымаюцца да 4 мая ўключна!

Зазначым, што калі здымкі не будуць адпавядаць правілам конкурсу або этычным нормам, то мы можам іх не ўключыць у конкурсныя без тлумачэння прычын. Але шчыра спадзяёмся, што трапяць усе ахвотныя.

Поспехаў!

Каментары16

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам6

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам6

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць