Архіў

Гены пальцам не размажаш

з пачутага ад настаўнікаў

У вячэрняй школе праверка ўсеагульнага навучаньня. Правяраючая цікавіцца лёсам непаўналетняга вучня, адлічанага са школы. У адказ завуч працягвае даведку з папраўчай калёніі. Правяраючая ўсьцешана:

— Ну хоць недзе прыстроіўся!

* * *

Дырэктар вячэрняй школы расказвае настаўнікам пра подзьвігі двух вучняў, якія ня так даўно вярнуліся з зоны:

— Яны ж за адну ноч пятнаццаць кіёскаў паднялі.

Пажылая настаўніца фізікі:

— От шустрыя хлопцы!

* * *

Настаўніца пра занадта праблемнага вучня:

— Божухна! Ён жа нідзе не падзенецца. Ён застанецца тут і ажэніцца, і ягоныя дзеці таксама будуць хадзіць у нашу школу!

Прагноз цалкам спраўдзіўся.

* * *

Гены пальцам не размажаш.

* * *

Мэтадыст перадавых поглядаў на сэмінары:

— Ну ня хоча Грыша з Туголіцы вучыцца! Ён любіць іграць на гітары. Дык пасадзіце яго ў школьным двары, і няхай сабе грае, абы ня ўлез нікуды.

* * *

Жыцьцё сучаснай школы: вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца…

* * *

Радкі з сачыненьняў (стыль аўтараў захаваны):

«Калі я вырасту, ня буду піць гарэлку і курыць, буду старацца працаваць і зарабляць грошы. А калі грошай ня хопіць, дык вазьму іх у бацькі».

«Праваслаўная рэлігія вельмі дапамагае жыхарам Беларусі і іншым праваслаўным краінам. Людзі, якія вераць у бога, жывуць спакайней і думаюць, што бог адгародзіць іх ад злых духаў. Яны робяць добрыя справы і памагаюць бедным зь лішоным шчасьцем. За свае грошы ставяць цэрквы і храмы, каб змацаваць на якім-небудзь месцы праваслаўную веру».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Тацяна Барысік, Магілёў

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»18

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны22

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам25

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»18

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць