Архіў

Тацяна — каралева Балівуду

Беларуска заваёўвае індыйскую фабрыку мрояў

Здавалася б, рэжысэр Санджай Гупта знайшоў усё, што было трэба для стварэньня чарговага кінахіту. Шыкоўныя акторы, арыгінальны сюжэт, супэрновыя здымачныя пляцоўкі. Але легендарнаму гуру індыйскага кінэматографу не хапала самага галоўнага — партнэркі для танцу з галоўным ліхадзеем. Іх музычны нумар мусіў зрабіцца гваздом блякбастэру «Мусафір», што выйдзе на экраны 12 лістапада. Складанасьць была ў тым, што ролю сэксапільнага наркабарона выконваў індыйскі кінаідал Санджай Дат. Даць яму ў пару абы-каго не выпадала. Прэм’ера няўмольна набліжалася, а вартай дзяўчыны на прымеце не было.

Каб пазьбегнуць правалу, рэжысэр сумесна з кінакампаніяй «White Feather Films» аб’явіў міжнародны конкурс, пераможца якога мелася зрабіцца галоўнай «item girl» у фільме. Кастынгі танцорак адбыліся ў Мумбаі, Нью-Дэлі, Калькуце, Бангалоры, Дубаі ды Лёндане. Прэтэндэнтак было сьвет, але ў фінал, што прайшоў у гатэлі «Grand Hyatt» у Мумбаі, выйшлі толькі 14 зь іх.

І тут адбылася сэнсацыя — журы, што складалася са слынных актораў, аднагалосна выбрала пераможцай… беларуску Тацяну Бохан, якая ўжо доўгі час жыве ў Дубаі, дзе выкладае танцы. Паводле меркаваньня судзьдзяў, яна здолела ўдала спалучыць эратычнасьць рухаў і добры густ. Пакуль астатнія прыгажуні пакрыўджана кусалі пазногцікі, Тацяна ўжо давала інтэрвію журналістам. «Я ня дужа шмат ведаю пра Санджай Дата, але шчасьлівая магчымасьці танчыць разам зь ім. Я ведаю — працы будзе шмат, але я з радасьцю чакаю пачатку здымкаў», — сказала яна.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Кудрыцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША16

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць