Архіў

Ці чулі вы цуд…

Быліцы

* * *

Даглядаў дзед калгасныя пчолы. Меў, вядома, і свае. Калі калгасны мёд зьбіраў, наўмысна распуджваў пчолы, каб яны лёталі па вуліцы, а людзі не маглі прайсьці. Неблагі прыбытак меў прадпрымальны пчаляр. У сваё апраўданьне ён заўсёды казаў:

— Бач ты, калгасныя пчолы! Лянівыя. Мёд насіць ня хочуць!

* * *

Было гэта яшчэ за тым часам, калі сельсаветаўскія позвы па-беларуску пісаліся. Атрымаў такую позву адзін з жыхароў Асіповіцкага раёну, раскрыў і чытае ўголас:

— Паважаны таварыш Батура, — дзівіцца. — І хто мяне важыў? Хіба тым годам на зернетаку? Дык чаму толькі цяпер пішуць?

* * *

Пачатак 90-х. Пераход да рынкавай эканомікі. Першыя біржы і аўкцыёны. У закінутай вёсцы за 30 кілямэтраў ад Бабруйску таксама ідзе аўкцыён. Хлопцы выдурваюць у старой бутэльку:

— Баба, прадай самагонкі.

— Не магу, дзед прадаваць забараніў. І жыта жаць трэба. І на сьмерць трэба.

— Баба, ты паміраць ці жыта жаць сабралася?

— Купіце ў Веры, яна прадае.

— У нас грошай няма.

— А я за так не аддам.

Пашурудзіўшы па кішэнях, пабегаўшы па суседзях, патрэбную суму ўсё ж знаходзяць.

— Не, за етыя грошы я не аддам, дзед забараніў.

Накідваюць яшчэ трохі. Старая ўпарціцца. У ход ідзе апошні аргумэнт:

— Грошы і дзьве буханкі хлеба!

Бабка ідзе па пляшку. Пашчасьціла выгодна прадаць. Крама за два кілямэтры. Хлеб там даўно раскупілі, а сьвежы толькі праз чатыры дні прывязуць.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Тацяна Барысік

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць