Архіў

Рэдакцыйная калёнка

Гульні, у якія гуляе гісторыя

Бягучы тыдзень багаты на палітычныя інтрыгі. Крэмль узмацняе псыхалягічны ціск на Лукашэнку. Калі Грызлоў падлятаў да Менску, лідэры БНФ ехалі ў Маскву. (Падрабязьней пра гэта на старонцы 3.) Лукашэнка ж узмацняе псыхалягічны ціск на Крэмль. Дайшло да таго, што палохае Расею гульнямі з апазыцыяй вакол пасады прэм’ер-міністра і новых выбараў у палату прадстаўнікоў. Гульні Масквы і лукашэнкаўцаў з апазыцыяй падказваюць, што валютнае аб’яднаньне адкладзенае на сьвятога Ніколі.

Пяціпартыйная апазыцыя ўключылася ў гульню, зрэагаваўшы на рухі лукашэнкаўцаў прапановай «Круглага стала» ўладаў і апазыцыі ў верасьні, з мэтай дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. «Мы спадзяёмся на палітычную волю і розум кіраўніцтва дзяржавы», — сваёй заявай у сераду адзін зь лідэраў адзінай апазыцыі Сяргей Калякін фактычна працягнуў уладам руку.

Малаімаверна, каб «дэмакратычная пяцёрка» спакусілася прынадамі чужых гульняў. Зьменаў у палітычным раскладзе немагчыма дасягнуць у адзін крок, што да іх вядзе толькі пасьлядоўнасьць крокаў. Між тым сыстэма застыла на «зважай». Ніводнае сутнаснае кадравае або ідэалягічнае перамены.

Два гады таму зьявіліся прыкметы ваганьняў, рэвізіі курсу. За гэты час сытуацыя дэградавала, адбыліся брыдоты зь Ліцэем, моваю, незалежнымі газэтамі. Ідэалёгія і рыторыка лукашэнкаўцаў паступова зноў сталі разьлічаныя на прастору, большую за Беларусь. Нібы беларуская ўлады ўсё яшчэ чакаюць выхаду на расейскае (і данбаскае, і прыднястроўскае, і абхаскае, і прочая і прочая савецкае...) поле ды толькі цягнуць час да гэтай супэргульні, сьвістком да пачатку якой стане чарговы палітычны крызыс у Расеі. Усё гэта страшэнна цікавіць пэўную вузкую групоўку. Але да нацыянальных інтарэсаў гэта ня мае ніякага дачыненьня.

* * *

Грамадзтва рыхтуецца да першага верасьня. Тэмаю нумару «НН» стала школа. Сапраўднымі героямі гэтага верасьня будуць, безумоўна, ліцэісты, іхныя бацькі і настаўнікі.

Калі я школьнікам упершыню трапіў у сталіцу, найбольшым уражаньнем для мяне стала не мэтро і ня цырк, а надпіс сіняй алейнай фарбай на каменным плоце ў Верхнім горадзе пад камяніцай контраразьведкі КДБ (тады пра гаспадара будынку ніхто ня ведаў, шыльда зьявілася ў постсавецкі час). Там было напісана: «Жыві і памятай».

Нешта падобнае я перажыў у гэтую нядзелю, калі на сьцяне аднаго з дамоў ля Міністэрства замежных справаў убачыў надпіс: «Гісторыя ня скончылася. Ліцэісты».

У Рэдакцыю тэлефануюць бацькі і пытаюцца, ці выстаіць ліцэй. Думаю, выстаіць.

Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць