Архіў

Менш як па дваццаць не зьбірацца

№ 23 (285), 21 чэрвеня 2002 г.


палеміка вакол закону аб свабодзе сумленьня

Менш як па дваццаць не зьбірацца

 

У мінулым нумары “НН” пісала пра новую рэдакцыю закону “Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях”, якая выклікала пратэсты вернікаў. За тыдзень на адрас камісіі па правах чалавека палаты прадстаўнікоў паступіла больш за 400 паправак да гэтага законапраекту.

Але, як сказаў дэпутат Іван Пашкевіч, аніводная зь іх не была нават разгледжаная: “Старшыня камісіі Ліпкін заявіў, што гэта прыйшлі звароты пэрсанальна да яго, дэпутата Ліпкіна, таму ён іх уносіць на разгляд ня будзе”.

Палата прадстаўнікоў імкнецца прыняць закон як мага хутчэй, ігнаруючы нават уласны рэглямэнт. На думку І.Пашкевіча, тлумачыцца гэта асабістым імкненьнем Уладзімера Канаплёва, намесьніка старшыні палаты: “Ён мне заявіў: “Я даў слова ўладыку Філарэту. Таму мы разгледзім законапраект на гэтай сэсіі, парушаючы ўсе законы і рэглямэнты”. Уладзімер Канаплёў — намесьнік старшыні міжнароднага праваслаўнага дэпутацкага аб’яднаньня. Аднак, паводле словаў І.Пашкевіча, нават гэты “рухавік” для працягваньня закону ў палаце спрацоўвае ня поўнасьцю: 11 дэпутатаў прагаласавалі супраць законапраекту ў першым чытаньні.

12 чэрвеня дзеля супрацьстаяньня законапраекту была створаная грамадзкая ініцыятыва “За свабоду веравызнаньня”. Сярод падпісантаў стаяць імёны Вацлава Арэшкі, Анатоля Грыцкевіча, Івана Пашкевіча, Віталя Супрановіча, Алега Трусава, Юр’я Хадыкі.

Як паведамілі арганізатары, да пратэстаў далучыліся ўніяты, рыма-каталікі. Асноўная прэтэнзія вернікаў — да артыкулу, паводле якога для рэгістрацыі грамады трэба 20 вернікаў. А сёньня ў Беларусі 30% усіх рэлігійных грамадаў (а гэта каля 700 суполак) маюць менш за 20 чалавек. Сябры ініцыятывы “За свабоду веравызнаньня” рыхтуюцца да збору подпісаў. Іх трэба 50 тысячаў, каб, згодна зь юрыдычнымі нормамі, унесьці папраўкі ў закон.

Аркадзь Шанскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне9

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах15

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць