Архіў

Аркаша

№ 18 (280), 17 траўня 2002 г.


Аркаша

Субота. Добрае веснавое надвор’е. Жонка села ў машыну й паехала на лецiшча, а я надумаўся рамантаваць сваю аматарскую радыёантэну. Але дэталяў патрэбных не стае. Чэрвеньскi рынак — мой паратунак. Вось i прыпынак, што на Ленiнградзкай каля сквэру. Чакаючы тралейбуса, падыходжу да Аркашы — бронзавага помніка, што стаіць паблізу. Гэтага чалавека звалі Ўладзiмер Галынскi, але яшчэ зь дзяцiнства яго клiкалі ад iмя па бацьку — Аркашам. Мы пазнаёміліся яшчэ ў школе. Аркаша тады граў у музычным ансамблi і аднойчы папрасіў мяне перарабiць магнiтафон “Нота” у рэвэрбэратар — прыстасаваньне, якое зьмяняе гучаньне інструмэнтаў ды голасу, — што я й зрабiў. Потым мы часта сустракаліся, і кожнага разу я дзiвiўся ягонай неўтаймоўнай энэргii. Гэта быў не чалавек, а генэратар iдэяў. Чым толькi ён ні займаўся…

Недзе ў 1993 г. сустрэліся мы, а ён і кажа — здымаю, маўляў, кiно… У 1997-м патэлефанаваў i запрасiў на прэзэнтацыю свайго фiльму “Справы Лахоўскага”, складзенага з двух кароткамэтражных — “Прывітаньне ад цёзкі” й “Лячэньне паводле доктара Лахоўскага”. Аркаша быў ня толькi прадусарам гэтых стужак — ён зьняўся ў галоўнай ролi. У кiнатэатры “Масква” падчас прэзэнтацыi ён падараваў мне запальнiчку з памятным надпiсам, на якой была паблытаная чарга словаў — “Студыя У.Галынскага ”Беларусьфільм”. Аркаша сьмяяўся: “Я — першы прадусар на “Беларусьфiльме”, нават Лукашэнка захацеў побач са мной сфатаграфавацца…” Гэта быў дзiўны, незвычайны i вельмi дзейны чалавек. Але быў. Не дажыўшы да сарака, ён памёр.

Колькi гадоў таму сустракаю свайго сябра, Аркашавага аднаклясьніка, які цяпер жыве ў ЗША. Ён кажа, што, прыехаўшы ў Менск, выпадкова апынуўся каля бронзавага чалавека на тралейбусным прыпынку i адразу пазнаў у iм Аркашу. Калi гэта помнiк, пытаецца, чаму нiякага надпiсу няма? Было б добра, каб людзi ведалi, каму яны кладуць яблык на далонь цi ўтыркаюць цыгарэту памiж пальцаў.

…Яшчэ крыху пастаяўшы ля Аркашы, я заўважыў, што тралейбусы ня ходзяць увогуле. Людзi пачакаюць-пачакаюць ды йдуць пешшу. I я таксама пайшоў…

Сяргей Паўзун, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць