Архіў

Людка Сільнова. Казкі жыцьця

№ 13 (275), 5 красавіка 2002 г.


казкі жыцьця

Падсьветка

Падземны цягнік, вузкі і дакладны, як зьмяя, вязе мяне ў цэнтар гораду — на праспэкт Скарыны. Нібыта дасьведчаны мастак — эпізадычны герой аднаго з апавяданьняў О’Генры, я еду з адмысловаю мэтаю: паглядзець, як кладуцца цені на камяніцах праспэкту пасьля захаду сонца…

Падсьветка менскіх будынкаў — новаўвядзеньне апошняга часу. Архітэктурная мода, якая прыйшла з Захаду, што ня раз падкрэсьлівалася ў аптымістычных інтэрвію архітэктараў і ўлады. (І мінакі ў эпізодах падтаквалі: “Так, так! Вельмі падабаецца!..”)

Помню, як паступова, зь цягам месяцаў, гэтыя вялікія будынкі “выплывалі”, як караблі, з акіяну начной цемры. І, як караблі, яны былі цяпер упрыгожаныя ланцужкамі агнёў — жоўтымі, зь нейкім старадаўнім адценьнем, і халоднымі белымі, зьмярцьвела-блакітнымі…

Будынак, у “труме” першага паверху якога месьціцца кінатэатар “Цэнтральны”, нагадаў мне велічны сылюэт “Тытаніка”. І я, у маленькай лодцы-людцы, гайдаюся ўнізе каля яго на зыбкіх хвалях свайго суб’ектыўнага ўспрыманьня. На хвалях памяці — нашага першаснага акіяну…

Нехта ў захапленьні параўнаў гэтыя падсьвечаныя будынкі з тэатральнымі дэкарацыямі. У мяне яны выклікаюць пэсымістычны настрой. Падсьвет лямпамі зьнізу ўверх зрабіў будынак падобным да чалавека, які спусьціўся ў сутарэньні са сьвечкаю ў руках: трывожнае, гнятлівае ўражаньне ад скажонага полымем твару.

І чаму гэта Менск, у самім імені якога хаваецца слова “зьменшыць”, гэтак пасьлядоўна даводзіць сваім жыхарам, што яны ўсе — мізэрныя, малазначныя часьцінкі? І што ён — не на іх разьлічаны: шырачэзныя вуліцы, гіганцкія дэкаратыўныя васількі на плошчы Якуба Коласа, безьліч прыніжальных для людзей падземных пераходаў і, нарэшце, гэтая змрочная падсьветка…

(Цікавы факт: у першай кніжцы часопісу “Лучынка”, што выйшла ў Менску ў 1914 г., зьмешчаны матэрыял невядомага “Б-а” пад назваю “Тытаніка” — пра катастрофу стагодзьдзя. На тым караблі плылі й беларусы!)

…А з падсьвечаных будынкаў мне ўсё-такі падабаецца адзін — невялікі будынак Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, ахутаны стрыманым, пяшчотным фіялетам. Як фіялка ўначы.

Людка Сільнова

 


Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было11

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення13

Літоўскі Сейм адмовіўся забіраць у беларусаў права галасаваць на мясцовых выбарах3

Пайшла ў банкруцтва падсанкцыйная кампанія, якая стварала сістэму сачэння за беларусамі1

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

Партыю «Альтэрнатыва для Германіі» падазраюць у перадачы сакрэтных звестак Маскве9

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА1

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было11

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць