Архіў

Сяргей Харэўскі. Менская брама

№ 1 (158), 3 — 10 студзеня 2000 г.


 

Сяргей ХАРЭЎСКІ

Менская брама

 

Была свая Брама і ў Менску. Яе бачылі ваяры, што біліся на Нямізе ў 967 годзе. У той браме наверсе была капліца. Паводле паданьня, там перахоўваўся цудадзейны абраз Маці Божае, напісаны Сьвятым Лукой. Патрапіў гэты абраз з Канстантынопалю, прыплыўшы цераз мора, уверх па плынях беларускіх рэк. У часы войнаў і пошасьці абраз плакаў, папярэджваючы пра беды. Ён і цяпер у Менску, у праваслаўнай Катэдры...

Менская брама прастаяла стагодзьдзі, ажно пакуль зямля не паглынула яе. Нават выяваў не засталося. Усё ХХ ст. браму шукалі археолягі. Фантазія малявала ім рознае. Гэтак археоляг Загарульскі зрабіў гіпатэтычную рэканструкцыю Менскае брамы, вялiзнай, зь дзьвюма грувасткiмi вежамi. Макет Менскага замку з прыдуманай брамай паставілі ў музэі. Пакуль не была знойдзеная сапраўдная брама, гэтая фантазія ўважалася за сымбаль нашае гiсторыi. Нягеглая, прымітыўная, дзікаватая: тры прастакутнікі пад стрэшкамі. «Браму Менску» шматкроць выяўлялi на значках, плякатах, капэртах, у манаграфiях i падручнiках. Тады й прыйшла ідэя пабудаваць у Менску браму паводле «правобразу». Яна павінна была стаць трыюмфальнай брамай усёй БССР. Быў створаны творчы калектыў на чале з архітэктарам Рубаненкам, у склад якога ўвайшлi будаўнікі з Масквы ды Ленiнграду.

Будаўніцтва на Прывакзальнай плошчы закончылі ў 1956 годзе. Брама складалася з двух адзiнаццацiпавярховых дамоў-вежаў. Савецкі мiт пра беларускую гісторыю стаў адпаведным мiту пра савецкую рэчаіснасьць. Верхнiя ярусы, з гадзiньнiкам i гербам БССР, былi густа застаўленыя неверагоднымі шпiлямi. А па кутах першага ярусу стаялi бэтонныя скульптурныя групы: сяляне, рабочыя, iнтэлiгенты, моладзь... І паўсюль, нібы ёлачная мішура, — выявы кветак, слуцкiх паясоў i нават зуброў. Але неўзабаве ўсё гэта пачало аблятаць. Савецкая «брама», як i iншыя савецкiя мiты, апынулася няякаснай дэкарацыяй. Адзiная дэталь, што трывала вісіць на сваім месцы дагэтуль, — гэта герб БССР...

А ў 1984 годзе знайшлі сапраўдную Менскую браму. Яна аказалася зусім ня гэткай, як яе ўяўлялі раней. Гэта была шматпавярховая вежа, якая «ўрастала» ў вялізны штучны вал, складзены з камлёў і шчыльна забрукаваны. Раскопкі штодзень прыносілі дзіўныя адкрыцьці. Напрыклад, ля самае Брамы, на дне шматмятровага катлавану знайшоўся... жывы калодзеж. Калі вычарпалі колькі вёдраў, знайшлі залаты пярсьцёначак з надпісам: «каханаму...» А Браму пасьля закапалі назад. Мэтрабудаўцы хацелі яе наагул зрыць. Але людзі не дапусьцілі. Пакуль будавалі мэтро, была ідэя зрабіць рэстаўрацыю. Таму гэтую станцыю праектавалі марудна й нестандартна. Усе раскопкі ашчадна закансэрвавалі. У пераходзе станцыі «Няміга» й дасёньня за жалезнымі дзьвярыма й бэтоннымі плітамі схаваная Менская брама... У завірусе найноўшых часоў пра яе забылі.


Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць